Ян Анджэй Борх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Анджэй Юзаф Борх
Jan Andrzej Józef Borch
Ян Анджэй Борх. Невядомы мастак, XVIII ст.
Ян Анджэй Борх. Невядомы мастак, XVIII ст.
Герб «Тры каўкі»
Герб «Тры каўкі»

канцлер вялікі каронны[d]
1780 — 1780
Папярэднік Анджэй Станіслаў Младзяёўскі[d]
Пераемнік Антоні Ануфры Акенцкі[d]
падканцлер каронны[d]
1767 — 1780
ваявода інфлянцкі
1765 — 1767
падкаморы інфлянцкі[d]
1744 — 1765

Нараджэнне 1713
Смерць 3 кастрычніка 1780(1780-10-03)[1]
Род Борхі
Бацька Ежы Готард Борх
Маці Людвіка фон Шток
Жонка Луіза з Зыбергаў[d]
Дзеці Міхал Ян Борх[2], Юзаф Генрык Борх і Ізабела Людвіка з Борхаў[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Член у
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Анджэй Юзаф Борх (1713 — 3 кастрычніка 1780) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі», сын Ежы Готарда, палкоўніка войска Вялікага Княства Літоўскага, суддзі земскага інфлянцкага (16831722), пляменнік Фабіяна Казіміра.

Абіраўся паслом на соймы 1735, 1746, 1758, 1760, 1761, 1762 і 1764. Падкаморы (17441765) і ваявода інфлянцкі (17651767), падканцлер каронны (17671780) і канцлер вялікі каронны (1780). Трымаў Люцынскае староства.

Падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Саксонскага, выступаў за абранне яго сына Караля на Курляндскі сталец, дзеля чаго ездзіў з дыпламатычнай місіяй у Маскву ў 1763.

Партрэт жонкі Людвікі з Зыбергаў. 1780-я. Нацыянальны музей у Варшаве

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Jan Jędrzej Józef Borch // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]