Ян Аношка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Аношка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння каля 1775
Месца нараджэння
Дата смерці 1820 ці 1827
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

Ян Аношка (польск.: Jan Onoszko; каля 1775, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 1820 або 1827) — польскі і беларускі паэт. Дакладныя факты біяграфіі не захаваліся. Некаторыя аўтары атаясамліваюць яго з ксяндзом Янам Аношкам(польск.) бел., рэктарам Варшаўскай духоўнай семінарыі (18231831).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў панегірыкі шляхце, сатырычныя вершы. Аўтар паэмы «Бібеіда» (распаўсюджвалася ў рукапісах). У сваіх сентыментальных творах услаўляў жыццё ў вясковым зацішшы («Муза з вясковае далі», «Мае думкі», «На дажынкі»), прапаведаваў працавітасць і сумленнасць («Літасць»), высмейваў асобныя заганы («На п’янага ветрагона»). Некаторыя яго вершы маюць рэлігійна-містычнае адценне («Сон», «Да бога»).

У 1828 Т. Урублеўская выдала ў Полацку яго «Паэтычныя творы». П. Мядэкша ўключыў вершы Аношкі ў зборніку «Вянок з папараці» (Вільня, 1842). Пра Аношку як «беларускага паэта» пісалі Р. Падбярэскі, рускі бібліёграф Р. Генадзі(руск.) бел.. На беларускую мову творы Аношкі перакладаў У. Дубоўка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская літаратура XIX стагоддзя: Хрэстаматыя. Мн., 1988. С. 451—454.