Ян Бажымоўскі
Ян Бажымоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1610 | ||||||
Смерць |
1673 |
||||||
Род | Бажымоўскія | ||||||
Бацька | Адам Бажымоўскі[d] | ||||||
Дзеці | Ян Бажымоўскі | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Адукацыя |
Ян Бажымоўскі (польск.: Jan Borzymowski; 1610 — 1673) — дзеяч кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Бажымоўскіх герба «Бяліна». Нарадзіўся ў сям’і Адама, які перасяліўся ў ВКЛ з Польшчы.
Вучыўся ў школе пры кальвінскім зборы ў Шыдлаве Расейнскага павета, з 1628 года ў Слуцкай гімназіі. 3 1631 катэхіст пры Кейданскім зборы. У 1636—1638 гадах вучыўся ў Лейдэне і Франекеры (Галандыя). Пасля вяртання міністр і прапаведнік збору ў Новым Месце. У 1653 годзе ўзначаліў Жамойцкі дыстрыкт кальвінісцкай царквы, адначасова у 1665 годзе — Віленскі. Актыўна ўдзельнічаў у сінодах 1650—1672 гадоў.
Уводзіў у кальвінісцкае богаслужэнне літоўскую мову, забяспечваў зборы літоўскімі канцыяналамі і малітоўнікамі. Перакладаў на літоўскую мову рэлігійныя песні і фрагменты катэхізіса, пачаў перакладаць Біблію (рукапіс загінуў каля 1681 у Біржах). Яго арыгінальныя творы і пераклады сабраны ў выданні «Кніга набажэнства хрысціянскага ў гонар адзінай Святой Тройцы» («Kniga Nabożnistes Krigscioniszkos Ant Garbos Diewny Traycey Szwentoy Wienatijam», Кейданы, 1653, накладам Я. Радзівіла).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валерый Пазднякоў. Бажымоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.