Ян Боска

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Боска
італ.: Giovanni Melchiorre Bosco
San Giovanni Bosco.jpg
Нараджэнне 16 жніўня 1815(1815-08-16)[1][2][…] ці 15 жніўня 1815(1815-08-15)[4]
Смерць 31 студзеня 1888(1888-01-31)[1][2][…] (72 гады)
Бацька Франчэска Боска[d]
Маці Маргарыта Ак’ена[d]

Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ян Боска (16 жніўня 181531 студзеня 1888, Турын) — святар, педагог, пісьменнік і журналіст

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і ў Бекі недалёка ад Турына, у італьянскай правінцыі П’емонт. Яго бацькі Франчэска Боска і Маргарыта Ак’ена пры хрышчэнні далі свайму малодшаму сыну два імя: Ян Мельхіёр. У сям’і Боска было ўжо двое старэйшых сыноў: Антоніа, сын Франчэска Боска ад першага шлюбу, і Джузэпэ, сын Франчэска і Маргарыты. Калі Яну было 2 гады, яго бацька памёр. Выхаваннем дзяцей пачала займацца маці Маргарыта.

Скончыў сярэднюю школу, у 1835 годзе ён паступіў у семінарыю ў К’еры і праз шэсць гадоў ён атрымаў святарскія пасвячэнні.

У раёне Вальдока заснаваў араторый — месца, дзе хлопцы маглі навучыцца чытаць і пісаць, харчавацца і праводзіць вольны час — адчуваць сябе, як дома. Вучыў іх маліцца і заклікаў часта прыступаць да сакраменту споведзі і святой Камуніі. У 1859 годзе ён заснаваў Таварыства Св. Францыска Сальскага — новую законную супольнасць, якую звычайна называюць Салезіянамі ксяндза Боска.

Памёр 31 студзеня 1888 года ва ўзросце 73 гадоў. Папа Пій XI беатыфікаваў 2 чэрвеня 1929 года, а праз 5 гадоў, 1 красавіка 1934 года, кананізаваў яго[6]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Saint John Bosco // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 John Bosco // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Giovanni Bosco // Brockhaus Enzyklopädie
  4. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  5. 5,0 5,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118513826 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. СВЯТЫ ЯН БОСКО