Перайсці да зместу

Ян Бук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Бук
Дата нараджэння 2 жніўня 1922(1922-08-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 2019(2019-04-01) (96 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Узнагароды

Ян Бук (в.-луж.: Jan Buk, 2 жніўня 1922, Небельчыцы, Верхняя Лужыца, Германія — 1 красавіка 2019, Хросчыцы) — лужыцкі мастак.

Нарадзіўся 2 жніўня 1922 года ў лужыцкай вёсцы Небельчыцы (Небельшуц). Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, працаваў мастаком-афарміцелем. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне. У 1949—1950 гадах навучаўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў ва Уроцлаве і з 1950 па 1953 гады — у Вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў у Дрэздэне. З 1953 года на працягу наступных сарака гадоў працаваў пазаштатным мастаком у Баўтцэне. Быў членам Таварыства лужыцкіх мастакоў і Саюза мастакоў ГДР. У 1956—1976 гадах выкладаў выяўленчае мастацтва ў Сербскай гімназіі ў Баўтцэне. У 1974 годзе ўдзельнічаў разам з лужыцкімі мастакамі Евай Воршай Ланзінай і Мерчынам Новак-Нехарньскім у VII з’ездзе Таварыства мастакоў ГДР у Карл-Маркс-Штаце. З 1980 года па 1989 год выкладаў у вячэрняй школе ў Баўтцэне.

У 1996 годзе вярнуўся ў родную вёску Небельчыцы, дзе памёр у 2019 годзе[3].

  • Antlitz der Arbeiterklasse (1971), Nationalgalerie Berlin-Ost;
  • Der Besuch, 1978, Nationalgalerie Berlin-Ost;
  • Bautzen, 1981, Stadtmuseum Bautzen;
  • Sitzende Sorbin in Festtracht, 1981, у прыватнай калекцыі;
  • Tagebau mit Förderbrücke, 1986, Museum für Junge Kunst, Frankfurt.
  • Лаўрэат прэміі арганізацыі «Домавіна» (1970);
  • Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1986);
  • Медаль «Hans-Grundig» (1988);
  • Прэмія па выяўленчаму мастацтву горада Баўтцэна (1994);
  • Прэмія мастацкай выстаўкі ў Баўтцэне (1995);
  • Ганаровы грамадзянін Баўтцэна (2007).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #124002897 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #124002897 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Moler Jan Buk zemrěł