Ян Віктар Пажазінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Ян Віктар Пажазінскі
польск.: Jan Wiktor Porzeziński
Поржезинский Виктор Карлович.jpg
Дата нараджэння 23 ліпеня (4 жніўня) 1870
Месца нараджэння
Дата смерці 12 сакавіка 1929(1929-03-12)[1] (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці славіст
Месца працы
Навуковая ступень доктар параўнальнага мовазнаўства[d] (1903)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Філіп Фёдаравіч Фартунатаў

Ян Віктар Пажазінскі (польск.: Jan Wiktor Porzeziński, руск.: Виктор Карлович Поржезинский; 1870, Маршанск[3] — 1929, Варшава) — расійскі і польскі лінгвіст, прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, член Польскай акадэміі навук (1925). Працы па гістарычнай марфалогіі балтыйскіх і славянскіх моў і па індаеўрапеістыцы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 ліпеня (4 жніўня1870 года ў польскай шляхецкай сям'і. Яго бацька быў акруговым наглядчыкам акцызных збораў Тамбоўскай губерні другой акругі.

Скончыў у 1888 годзе 6-ю Маскоўскую гімназію, а ў 1892 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Быў найбліжэйшым вучнем і пераемнікам прафесара Ф. Ф. Фартунатава, які змяніў яго на кафедры параўнальнага мовазнаўства і санскрыцкай мовы. Скончыў універсітэт з дыпломам 1-й ступені і быў пакінуты на факультэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.

Прыват-дацэнт (з лютага 1895), экстраардынарны (з кастрычніка 1903), ардынарны прафесар (са снежня 1905) кафедры параўнальнага мовазнаўства і санскрыцкай мовы, таксама выкладаў гістарычную граматыку на маскоўскіх Вышэйшых жаночых курсах. Быў універсітэцкім выкладчыкам М. С. Трубяцкога, М. М. Петэрсана і іншых вядомых лінгвістаў. Выкладаў у Маскоўскім універсітэце да 1921 года[4].

Займаўся дыялекталагічнымі даследаваннямі літоўскай і палабскай моў. Магістарская дысертацыя на тэму «Да гісторыі формаў спражэння ў балтыйскіх мовах» (1901); доктарская дысертацыя на тэму «Зваротная форма дзеясловаў у літоўскай і латышскай мовах» (1903).

Перасяліўся ў Польшчу ў 1922 годзе, дзе займаў пасады прафесара і дэкана факультэта гуманітарных навук Люблінскага ўніверсітэта (1922—1929), прафесары і дэкана Варшаўскага ўніверсітэта (1921, 1924—1925). Член-карэспандэнт (1925), акадэмік (1927) Польскай акадэміі навук[4].

Памёр 12 сакавіка 1929 года ў Варшаве.

У сваіх працах прытрымліваўся младаграматычнай ідэалогіі. Быў прыхільнікам тэорыі балта-славянскага генетычнага адзінства. Аўтар некалькіх увядзенняў у праблематыку індаеўрапейскага гістарычнага мовазнаўства.

Асноўныя працы:

  • «К истории форм спряжения в балтийских языках. Общее введение. Образование форм лица и основ времени и наклонения» (М., 1901) — магістарская дысертацыя
  • «Возвратная форма глаголов в литовском и латышском языках» (М., 1903) — докторская диссертация[5]
  • «Вопрос о реформе правописания в некоторых странах Европы» (1918)
  • учебные пособия «Сравнительное языковедение. Лекции» (1903)
  • «Индоевропейские древности с точки зрения современной науки» (1906)
  • «Введение в языковедение» (бел.: Уводзіны ў мовазнаўства; 1907)
  • «Конспект лекций по сравнительной грамматике индоевропейских языков» (1910)
  • «Краткое пособие к лекциям по исторической грамматике русского языка» (1911)
  • «Очерки сравнительной фонетики древнеиндийского, греческого, латинского и старославянского языков» (бел.: Нарыс параўнапьнай фанетыцы старажытнаіндыйскай, грэчаскай, лацінскай і стараславянскай моў; 1912)
  • «Очерк фонетики и морфологии польского языка» (1913)
  • «Сравнительная грамматика славянских языков» (1914)
  • «Образцы средне-верхне-немецкого языка. Тексты и краткий словарь» (бел.: Параўнальная марфалогія старажытнаіндыйскай, грэчаскай, лацінскай і стараславянскай моў; 1916)
  • «Преподавательская и учёная деятельность Всеволода Фёдоровича Миллера в области языковедения» (1914)
  • «Филипп Фёдорович Фортунатов. Некролог» (1914).
  • «Уводзіны ў індаеўрапейскае мовазнаўства» (1929) і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Поржезинский Виктор Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Поржезинский Виктор Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
  3. «Большая советская энциклопедия» (пад рэд. А. М. Прохарава — 3-е выд., 1969) месцам нараджэння называе Маршанск; кніга «Московские профессора XVIII — начала XX веков» (2006) — Цемнікаў.
  4. 4,0 4,1 Імператарскі Маскоўскі ўніверсітэт, 2010, с. 587
  5. Защита состоялась в Санкт-Петербургском университете.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • [Поржезинский, Виктор Карлович Ян Віктар Пажазінскі (руск.) ] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  • Волков В. А., Куликова М. В., Логинов В. С. Московские профессора XVIII — начала XX веков. Гуманитарные и общественные науки. — М.: Янус-К; Московские учебники и картолитография, 2006. — С. 198. — 300 с. — 2 000 экз. — ISBN 5-8037-0164-5.
  • Императорский Московский университет: 1755—1917 : энциклопедический словарь / А. Ю. Андреев, Д. А. Цыганков. — М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2010. — С. 587. — 894 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-8243-1429-8.
  • Пажазінскі Ян Віктар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]