Ян Герытс ван Бронкхарст
Выгляд
| Ян Герытс ван Бронкхарст | |
|---|---|
| нідэрл.: Jan Gerritsz van Bronckhorst | |
| | |
| Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, мастак-гравёр, акварэліст, вітражыст, майстар афорту |
| Дата нараджэння | 1603[1][2][…] ці каля 1603[3] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | не раней за 21 лістапада 1661 і не пазней за 22 снежня 1661 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Ёханес Янс Бронкхарст[d] і Gerrit van Bronckhorst[d] |
Ян Герытс ван Бронкхарст (таксама Бронхарст; 1603—1661) — нідэрландскі мастак і гравёр Залатога стагоддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па словах Арнольда Хоўбракена, ван Бронкхарст у адзінаццацігадовым узросце вучыўся ў гравёра па шкле Вербурга ва Утрэхце. Ён працаваў з ім на працягу 6 месяцаў з двума іншымі шкларобамі з Утрэхта. Працаваў у Арасе у шкловара Пеэтэра Мэціса. Праз шэсць месяцаў ён працягнуў шлях у Парыж у 1620 годзе, дзе працаваў са шклом, вярнуўся ва Утрэхт у 1622 годзе, дзе Карнеліс ван Пуленбург навучыў яго маляваць. У 1626 годзе ён ажаніўся з Каталінцье ван Ноарт. Ён часта наведваў майстэрню Герарда ван Хонтхарста. У 1647 годзе пераехаў у Амстэрдам, дзе стварыў вітражы.
Зноскі
- ↑ Jan Gerritsz. van Bronchorst // ECARTICO Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jan van Bronckhorst // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Artists of the World — B, Boston: Verlag Walter de Gruyter, 2022. — ISSN 2750-6088 Праверана 27 снежня 2024.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
- ↑ а б Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 27 снежня 2024.