Ян Ежы Флемінг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Ежы Дэтлаў Флемінг
Jan Jerzy Detloff Flemming
Jan Jerzy Flemming 1.PNG
Ян Ежы Флемінг
POL COA Fleming.svg
Герб «Флемінг»
Ваявода паморскі
22 мая 1766 — 10 снежня 1771
Папярэднік: Павел Міхал Мастоўскі
Пераемнік: Ігнацы Францішак Пшабендоўскі
Вялікі падскарбі літоўскі
1746 — 1764
Папярэднік: Ян Міхал Салагуб
Пераемнік: Міхал Бжастоўскі
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 3 сакавіка 1699(1699-03-03)
Івен
Смерць: 10 снежня 1771(1771-12-10) (72 гады)
Варшава
Род: Флемінгі
Бацька: Генрых Гайна Флемінг
Жонка: Антаніна Чартарыйская, Канстанцыя Чартарыйская, Кацярына дэ Сегрыс дэ Бількен (Katarzyna de Seggris de Bielken)
Дзеці: Ізабела
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава

Ян Ежы Дэтлаў Флемінг (3 сакавіка 1699, Івен10 снежня 1771, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Вялікі падскарбі літоўскі (17461764), ваявода паморскі (17661771).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын прускага фельдмаршала Генрыха Гайна Флемінга, стрыечны брат вялікага літоўскага канюшага Якуба Генрыка Флемінга.

З 1724 у Рэчы Паспалітай, камандаваў каралеўскім палком. Падтрымліваў абранне на трон Аўгуста III, за што прызначаны старостам шарашоўскім. Генерал літоўскай артылерыі ў 17381746, вялікі падскарбі літоўскі ў 17461764; фінансава ўплывовая асоба ў Рэчы Паспалітай.

Выконваў дыпламатычныя даручэнні ў Саксоніі і Расіі. У 17521759 староста берасцейскі, у мястэчку Балоткаў каля Берасця, якое перайменаваў у гонар жонкі ў Тэрэспаль (Цярэспаль), уладкаваў галоўную рэзідэнцыю з палацам.

Быў звязаны з Чартарыйскімі, арыентаваўся на Расію, варагаваў з Каралем Станіславам Радзівілам Пане Каханку. З абраннем на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага адносіны з дваром пагоршыліся, а стварэнне Скарбовай камісіі (1764) паклала канец яго гаспадарчай усемагутнасці.

З 1766 ваявода паморскі. Варожа ставіўся да Барскай канфедэрацыі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]