Перайсці да зместу

Ян Жыжэмскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Жыжэмскі
3-і стольнік менскі
10 лютага 1633 — 14 лютага 1634
Папярэднік Мікалай Анфаровіч[d]
Пераемнік Аляксандр Жыжэмскі

Нараджэнне XVI стагоддзе
Смерць не раней за 2 чэрвеня 1633 і не пазней за 14 лютага 1634
Род Жыжэмскія[1][2]
Бацька Пётр Жыжэмскі[d][2]
Жонка Крысціна з Тышкевічаў[d][1][2]
Веравызнанне праваслаўе

Ян Жыжэмскі (XVI стагоддзене раней за 2 чэрвеня 1633 і не пазней за 14 лютага 1634) — стольнік менскі (з 10 лютага 1633).

З княжацкага роду Жыжэмскіх, сын князя Пятра Жыжэмскага.

Удзельнік Смаленскай вайны 1632—1634 гадоў з Расіяй і паходу ў Валахію.

Вызнаваў праваслаўе, фундаваў цэрквы і манастыры. Разам з праваслаўнымі месцічамі Менска 2 чэрвеня 1633 года спрабаваў дамагчыся выканання каралеўскага прывілея пра перадачу праваслаўным менскай царквы Святой Троіцы.

Быў у шлюбе з Крысцінай з Тышкевічаў.