Ян Янавіч Завіша

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ян Завіша)
Jump to navigation Jump to search
Ян Янавіч Завіша
Jan Zaviša. Ян Завіша.jpg
Ян Завіша. Невядомы мастак, XVII ст.
Herb Łabędź 1.svg
Герб «Лебедзь»
13-ы Ваявода віцебскі
1599 — 1626
Папярэднік: Мікалай Паўлавіч Сапега
Пераемнік: Сымон Самуэль Сангушка
5-ы Ваявода мсціслаўскі
1596 — 1599
Папярэднік: Станіслаў Нарбут
Пераемнік: Пётр Дарагастайскі
2-і Падкаморы лідскі
1593 — 1596
Папярэднік: Мікалай Аляхновіч
Пераемнік: Яраслаў Лукомскі
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 1550
Смерць: 1626(1626)
Пахаванне:
Род: Завішы
Бацька: Ян Завіша
Жонка: Анастасія Трызна
Дзеці: Мікалай

Ян Завіша (каля 15501626) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Падкаморы лідскі1593), ваявода мсціслаўскі1596) і віцебскі1599).

Трымаў Суражскае староства1599).

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

З шляхецкага роду Завішаў гербу Лебедзь, першы сын Яна.

У 1609 фундаваў драўляны касцёл у імя Арханёла Міхала ў Белагрудзе Лідскага павету. Перадаў яму фальварак Мядзёўшчына з 8 валокамі ворыва, вёску Янаўляны з 10 валокамі ворыва і падданымі, невялікі лясок, луг над Дзітвой, права лоўлі рыбы на Дзітве і 10 коп літоўскіх грошаў штогод з Белагрудскага двара на ксяндза і кантараў з абавязаннем праводзіць дзве штотыднёвыя імшы[1].

Аўтар лістоў да жыхароў Віцебску (сакавік 1621), закліканых папярэдзіць паўтор бунтаў супраць уладыкі Язафата Кунцэвіча[2].

У шлюбе з Анастасіяй Трызнай меў сына Мікалая.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]