Ян Збажына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Збажына
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 31 сакавіка 1964(1964-03-31)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 10 лютага 2011(2011-02-10) (46 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, паэт

Ян Збажына, сапр. Іван Мікалаевіч Савіцкі (31 сакавіка 1964, Баранавічы — 10 лютага 2011[1], Брэст) — беларускі паэт і празаік.

Скончыў гістарычны факультэт ГрДУ (1993). Працаваў выкладчыкам грамадска-гістарычных дысцыплін у школах і ВНУ г. Баранавічы. Заснавальнік маладзёжнага і скаўцкага руху ў г. Баранавічы. Таксама займаўся журналістыкай, адзін з заснавальнікаў Баранавіцкага філіяла БАЖ.

Аўтар кнігі твораў «Пыл саркафагаў» (2004), зборніка паэзіі (бібліятэчка час. «Маладосць»). Друкаваўся ў зборніках «Агледзіны» (1998), «Паэзія Берасцейшчыны „Дзядзінец“» (1999). Таксама, асобныя творы Я. Збажыны — апавяданні, афрызмы, версэты, вершы, танка, хоку, эсэ — друкаваліся ў Баранавіцкіх газетах «Наш край», «Шаг», «Інтэкс-прэс», газеце ТБМ «Наша слова», у Брэсцкай абласной газеце «Заря», у Беластоцкім штотыднёвіку «Ніва», газеце «Літаратура і мастацтва» (афарызмы, 1998), часопісах «Першацвет» (1994), «Бярозка» (1995), «Маладосць» (1995), «Полымя» (1997), «Дзеяслоў» (2006), літаратурным альманаху «Святліца» (2000, 2006; Баранавічы).

Зноскі

  1. Памёр Ян Збажына…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]