Ян Казімір Быхавец
Выгляд
| Ян Казімір Быхавец | |
|---|---|
| Магіла[d] | |
| Смерць | 1754 |
| Род | Быхаўцы |
| Бацька | Самуэль Быхавец |
| Маці | Крысціна з Дэнгафаў[d] |
Ян Казімір Быхавец (? — 1754) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Нарадзіўся ў сям’і Самуэля Дабрагоста Банавентуры і Крысціны з Дэнгафаў.
Ксёндз, канцлер Віленскай дыяцэзіі, воўпаўскі і лыскаўскі пробашч. Валодаў у Ваўкавыскім павеце часткай Лыскава, спадчынай па бацьках, і маёнткам Одла (Плябанаўцы) у Гарадзенскім павеце, нададзенага Віленскай капітулай.
У 1753 пры парафіяльным касцёле ў Лыскаве заснаваў кляштар місіянераў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Генадзь Семянчук. Быхаўцы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх