Ян Каміль Біспінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Каміль Біспінг
Біспінг[d]
Біспінг[d]
Нараджэнне 30 студзеня 1880(1880-01-30)
Смерць 1939[1] ці 1 студзеня 1947(1947-01-01) (66 гадоў)
Род Біспінгі[d]
Бацька Юзаф Біспінг[d]
Маці Алена з Галынскіх[d]
Жонка Марыя Юзэфа з Замойскіх[d][2] і Ева Рудаміна-Дусяцкая[d]
Дзеці Maria Bisping[d][3], Krzysztof Bisping[d][3], Elzbieta Bisping[d][3], Stanyslaw Bisping[d][3], Jan Bisping[d][3], Teresa Bisping[d][3], Ева з Біспінгаў[d][3], Адам Біспінг[d][3], Andrzej Bisping[d][3], Piotr Bisping[d][3], Jozef Bisping[d][3], Ludwik Bisping[d][3] і Krystyna Bisping[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Каміль Непамуцэн Біспінг (польск.: Jan Kamil Nepomucen Bisping; 30 студзеня 1880 — 1 студзеня 1947) — памешчык, барон.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з нямецкага рода Біспінгаў уласнага герба (прыдомак фон Гален), прадстаўнікі якога ў канцы XVI — пачатку XVII ст. перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае. Нарадзіўся 30 студзеня 1880 года ў Струбніцы, у сям’і Юзафа Біспінга, брата Аляксандра.

Для Біспінга другі шлюб з Замойскай, якая да таго была замужам за Радзівілам, быў пропускам у вышэйшы свет, бо яго жонка была дачкой прынцэсы з роду сіцылійскіх Бурбонаў.

Забойства Уладзіслава Друцкага-Любецкага[правіць | правіць зыходнік]

Справа Біспінга з рэпартажам з суда галоўнай старонцы расійскага часопіса «Огонёк» № 20, 18 (31) мая 1914 года

8 красавіка 1913 года ў парку маёнтка Тарэсін[pl] непадалёк ад Варшавы было знойдзена цела князя Уладзіслава Друцкага-Любецкага[pl], які памёр ад агнястрэльнага ранення. Падазраваным стаў барон Ян Каміль Біспінг фон Гален, які быў у шлюбе са стрыечнай сястрой жонкі забітага. Пра забойства напісалі ўсе газеты, у тым ліку The New York Times.

Паводле следства барон Біспінг гасцяваў у князя Уладзіслава, і гаспадар вырашыў асабіста падвезці госця ў экіпажы да станцыі. Са слоў барона, непадалёк ад чыгункі яны сустрэлі двух чалавек, па выглядзе — сялян, з якімі Друцкі-Любецкі захацеў пра штосьці пагаварыць. Барон спяшаўся на цягнік і вырашыў рэшту дарогі прайсці пешшу, пакінуўшы князя з падазронымі суразмоўцамі. Так і вярнуўся дамоў. Нават крыкаў і стрэлаў за спіной не чуў, хоць іншыя сведкі, якія знаходзіліся ў гэты ж час непадалёк, пра іх згадвалі.

Справа Біспінга. «Искры» № 18, 1914

На галаве князя выявілі сляды ўдараў, як быццам перад гібеллю біўся, кроў на дрэвах. Ахвяра была апранута ў паляўнічы касцюм: жоўтыя гетры, зялёную куртку, бронзавага колеру туфлі. Пад галавой шапка, побач — кій і акуляры, адкрыты гадзіннік з абарваным ланцужком і ключ да яго. Гадзіннік спыніўся на чвэрці пятага, што і палічылі часам забойства.

Біспінга арыштавалі. Яго, у адрозненне ад князя, лічылі чалавекам непрыемным, напышлівым, запальчывым і прагным. Пры вобыску ў яго ў доме былі знойдзены шэсць вэксаляў, падпісаных Уладзіславам Друцкім-Любецкім. Подпіс палічылі падробленым. З’явілася версія, што вэксалі на некалькі сот тысяч рублёў спатрэбіліся Біспінгу для дачы хабару чыноўнікам, каб выгодна замяніць гродзенскія ўладанні, якія ідуць пад будаўніцтва фартоў. Удава князя ўспомніла, што князя Уладзіслава ўжо спрабавалі двойчы атруціць стрыхнінам, калі ў гасцях быў барон Біспінг.

Біспінг наняў некалькі адвакатаў, у тым ліку знакамітага Тадэвуша Урублеўскага, які бараніў лейтэнанта Шміта.

Следства ішло год. Эксперты прызналі, што кулі, якія забілі Друцкага-Любецкага, супадаюць з калібрам маўзера, знойдзенага ў Біспінга, і што подпісы на знойдзеных вэксалях — падробка. А далей уступілі ў дзеянне вельмі вялікія грошы і майстэрства адваката. Меркаванні экспертаў сталі разыходзіцца. Адвакат Урублеўскі на судзе агучыў: барон пакутуе на хранічнае запаленне цягліц левага перадплечча, таму проста не мог стукнуць князя па галаве.

13 чэрвеня 1914 года вынеслі прысуд. Біспінг не труціў князя, але вінаваты ў падробцы вэксаляў і забойстве ў стане афекту. Біспінг быў пазбаўлены ўсіх правоў і прывілеяў ды накіраваны на чатыры гады ў арыштанцкія роты, маёмасць канфіскаваная. Але праз тыдзень пасля прысуду Біспінг апынуўся на свабодзе, дзякуючы старанням жонкі і фантастычнаму закладу ў сто тысяч рублёў.

Далейшае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вызвалення жыў у маёнтку Масаляны пад Гроднам і спрабаваў змяніць імідж. Біспінг спансуе ў сваіх уладаннях школу для сельскіх дзяцей.

«Сучасныя бандыты. Польскі барон Ян Біспінг на сваім судовым працэсе ў Варшаве сам прызнаўся: што ў канцы 1918 году асабіста падпаліў вёску Рымуцеўцы (ў Горадзеншчыне), у якой было 27 хат і ўласнаручна застрэліў з рэвальвера аднаго селяніна, (а адзін селянін быў хворы на тыф і згарэў у падпаленай Біспінгам хаце)». «Маланка» № 6, 1926

У сакавіку 1919 года ў в. Рымуцеўцы Ян Каміль Біспінг, акружаны сваёй міліцыяй, якая знаходзілася на яго ўтрыманні, і купленымі нямецкімі жаўнерамі, уласнаручна забіў «каб напалохаць» двух сялян, замыкнуў іншых жыхароў у хатах, пры якіх паставіў варту, а пасля падпаліў іх. I толькі калі агонь добра ахапіў хаты, тады Біспінг выпусціў жыхароў з падпаленых хат. Пакуль гэта адбывалася, падручныя Біспінга па яго загадзе грабілі дабро жыхароў. Дабро гэтае было вывезена ў маёнтак пана, адкуль пасля жыхары вёскі за грошы выкуплялі яго. Сабраныя гэтакім чынам грошы Біспінг аддаў на арганізацыю «міліцыі». Гэтыя факты выяўленыя на следстве і Апеляцыйным судзе ў Варшаве ў лютым 1926 года[4]. Але суд заняў бок барона.

У справе забойства Друцкага-Любецкага, колькі Біспінг ні падаваў на перагляд, і ў 1924, і ў 1926 годзе яго прызналі вінаватым. Тым часам распаўсюджваліся чуткі, што Друцкага-Любецкага забілі рэвалюцыйныя экстрэмісты, «заказаў» вялікі князь Мікалай Мікалаевіч, або адпомсцілі слугі за зняважаны гонар сваячкі. Успаміналі, што праз тыдзень пасля забойства ў доме князя пабывалі злодзеі. Знікла некалькі пісталетаў ды танныя каралі, відавочна ўзятыя для адводу вачэй.

Біспінг дамогся таго, што матэрыялы яго справы былі перасланы з СССР у Варшаву. І, нарэшце, ужо ў адсутнасць галоўных сведак, 5 мая 1928 года быў вынесены апраўдальны прысуд. Барон дажыў да далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе. Далейшы яго лёс невядомы.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе з Евай Рудаміна-Дусяцкай (1875—1904), дачкой Антонія (1843—1884), меў сына Адама (1904—1904).

У другім шлюбе з Марыяй Юзэфай з Замойскіх, дачкой Анджэя Пшамыслава Замойскага (1852—1927) і Караліны Бурбон (1856—1941), меў 13 дзяцей (7 сыноў і 5 дачок).

Зноскі

  1. Lundy D. R. Johann Bisping // The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м Lundy D. R. The Peerage
  4. Бюлетэнь Соймавага клуба «Беларускае сялянска-работніцкая грамада» № 11. 1926

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]