Ян Караль Даўгяла Завіша
Выгляд
Ян Караль Даўгяла Завіша | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Францішак Далмат-Ісайкоўскі | ||||||
| Пераемнік | Ежы Станіслаў Валовіч[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Францішак Далмат-Ісайкоўскі | ||||||
| Пераемнік | Валерыян Станіслаў Юдзіцкі | ||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
| Папярэднік | Юрый Тышкевіч | ||||||
| Пераемнік | Юрый Белазор | ||||||
|
|
|||||||
| Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
| Нараджэнне | 1597 | ||||||
| Смерць |
9 сакавіка 1661 |
||||||
| Дынастыя | Завішы[d] | ||||||
| Бацька | Каспар Янавіч Даўгяла | ||||||
Ян Караль Даўгяла Завіша (польск.: Jan Karol Dowgiałło Zawisza; ? — 9 сакавіка 1661) — рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ, біскуп віленскі, канцлер Вiленскай акадэміі. У некаторых даведніках імя памылкова даецца як Юры (Jerzy).
Прадстаўнік шляхецкага роду Даўгялаў, сын Каспра Янавіча Даўгялы. Вучыўся за мяжою. З 1639 канонік, пазней архідыякан віленскі, рэферэндар і пісар ВКЛ. Біскуп віленскі з 16 кастрычніка 1656. Блізкі супрацоўнік караля Яна Казіміра.
Згодна з тэстаментам біскупа Яна, пасля ягонай смерці ягоныя прыватныя сродкі пайшлі на патрэбы катэдры і на адбудаванне разбуранага вайною касцёла ў Ашмянах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- J. Kurczewski. Biskupstwo wileńskie od jego założenia aż do dni obecnych, zawierające dzieje i prace biskupów i duchowieństwa djecezji wileńskiej, oraz wykaz kościołów, klasztorów, szkół i zakładów dobroczynnych i społecznych, Wilno, 1912, s. 44-45.
- Herbarz polski Kaspra Niesieckiego, t. X, Lipsk 1845, s. 114.