Ян Крушэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Казімер Крушэўскі
польск.: Jan Kazimierz Kruszewski
Jan Kruszewski (-1939).jpg
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1888(1888-06-18)
Месца нараджэння Аляксандрава, Мазавецкае ваяводства
Дата смерці 28 сакавіка 1977(1977-03-28) (88 гадоў)
Месца смерці Лаі-ан-Валь, Францыя
Прыналежнасць Flag of Poland.svg Польшча
Род войскаў пяхота
Гады службы 1914—1939
Званне Naramiennik Generał brygady land.png Брыгадны генерал
Камандаваў Першая кадравая рота (1914—1917)
1 пяхотны полк легіёнаў (1919—1926)
1 дывізія пяхоты легіёнаў (1926—1930)
Корпус аховы памежжа (1930—1939)
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
POL Odznaka za rany i kontuzje 1 gwiazdka BAR.png Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Крыж Незалежнасці
Ордэн Адраджэння Польшчы 4-й ступені
Залаты крыж Заслугі
POL Medal 10-lecia Odzyskania Niepodległości BAR.svg
Lacplesis Military Order Ribbon.png LotewskiMedalPamiatkowy1918 1928.svg
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна POL Medal Pamiątkowy Za Wojnę 1918-1921 BAR.svg
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Commons-logo.svg Ян Крушэўскі на Вікісховішчы

Ян Казі́мер Крушэ́ўскі (польск.: Jan Kazimierz Kruszewski; 18 чэрвеня 1888, Аляксандрава, Мазавецкае ваяводства, Царства Польскае — 28 сакавіка 1977, Лаі-ан-Валь, Францыя) — польскі ваенны дзеяч, брыгадны генерал Войска Польскага, трэці камандзір Корпуса аховы памежжа (1930—1939).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ян Крушэўскі нарадзіўся 18 чэрвеня 1888 года ў вёсцы Аляксандрава цяперашняга Мазавецкага ваяводства ў сям’і землеўладальнікаў Казімера Крушэўскага і Вікторыі Калоўскай[1]. Пасля заканчэння Плоцкай сярэдняй школы вывучаў медыцыну ў Кракаве і Жэневе, удзельнічаў у стралковым звязе. Ад жніўня 1914-га да ліпеня 1917 года служыў у польскіх легіёнах, дзе дасягнуў поспеху ў камандаванні шэрагам падраздзяленняў: чацвёртым узводам пры першай кадравай роце, адной з ротаў у пяхотным палку №1 і афіцэрскай школай пры 1 брыгадзе польскіх легіёнаў. Некаторы час з'яўляўся камендантам брыгаднага навучальнага курсу, аднак пасля прысяжнага крызісу быў высланы ў Беньямінаў[1].

Амаль увесь 1918 год Ян Крушэўскі правёў у статусе камандзіра роты ў 2-ім пяхотным палку польскіх узброеных сілаў, а ў непрацяглы час ад лістапада 1918-га да студзеня 1919 г. знаходзіўся на пасадзе начальніка батальёна ў лагеры рэкрутаў пад Яблонай. Пасля гэтага два месяцы Крушэўскі з’яўляўся галоўнакамандуючым групай «Яблона» у Варшаве. У перыяд часу ад красавіка 1919 да кастрычніка 1926 года ён камандаваў некаторымі падраздзяленнямі Пяхотнай брыгады легіёнаў: спачатку адным з батальёнаў, потым — першым пяхотным палком, а пачынаючы ад кастрычніка 1920 года займаў пасаду начальніка гэтага вайсковага фармавання. У гэты час Яну Крушэўскаму было прысвоена званне падпалкоўніка, што падцверджана загадам ад 11 чэрвеня 1920 г. 31 сакавіка 1924 года ён атрымаў павышэнне, стаўшы палкоўнікам і атрымаўшы дзявяты нумар у корпусе пяхотных афіцэраў.

У 1926—1928 гадах служыў камандуючым дывізіяй Першага пяхотнага легіёна, аднак потым пайшоў на падвышэнне і да 1930 г. працаваў камандзірам гэтага легіёна. Напачатку 1927 г. быў абраны кіраўніком рэвізійнай камісіі футбольнай асацыяцыі ў Вільні[2]. 14 кастрычніка 1930 года палкоўнік Крушэўскі ўзначаліў найбуйнейшую польскую памежную службу — Корпус аховы памежжа, якой ён кіраваў ажно да ўсеагульнай мабілізацыі стражнікаў у верасні 1939 г. У сувязі з пачаткам кіравання гэтай структурай прэзідэнт Польскай Рэспублікі Ігнацы Масціцкі 10 лістапада 1930 года надаў Яну Крушэўскаму званне брыгаднага генерала са старшынствам ад наступнага 1 студзеня і першым нумарам у корпусе генералаў. Нашэнне новых атрыбутаў генерала было дазволена ад пачатку 1931 г.[3]

З’яўляўся вайсковым асаднікам у калоніі Кавянёў Вілейскага павета[4].

У верасні 1939 года, пасля адхілення ад камандавання Корпусам аховы памежжа, генерал узначаліў аператыўнае злучэнне ў рэзервовай арміі «Прусы»[1], але неўзабаве быў захоплены ў нямецкі палон (утрымліваўся ў лагеры «Мурнаў») і па вызваленні эміграваў у Францыю. Апошнія гады жыцця праводзіў у Доме састарэлых Польскага гуманітарнага фундуша горада Лаі-ан-Валь, дзе і памёр на 89-ым годзе жыцця. Ян Крушэўскі быў пахаваны на мясцовых могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • 6 sierpień: 1914—1934. — Warszawa: Zarząd Główny Związku Legjonistów Polskich, 1934.
  • Dziennik Personalny Ministra Spraw Wojskowych nr 54 z 23.12.1926. — Warszawa, 1926.
  • Dziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych, Nr 15 z 11 listopada 1930 roku. — Warszawa, 1930.
  • Jerzy Danielewicz. Wyższa kadra dowódcza KOP 1924-1939. W: Lech Grochowski[red.]: Korpus Ochrony Pogranicza w 70 rocznicę powstania. Materiały z konferencji popularnonaukowej. — Kętrzyn: Centrum Szkolenia Straży Granicznej, 1994.
  • Stanisław Łoza (red.). Czy wiesz kto to jest?. — Warszawa: Wydawnictwo Głównej Księgarni Wojskowej, 1938.