Ян Максэнцій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Максэнцій
Род дзейнасці: багаслоў
Дата нараджэння: V стагоддзе

Ян Максэнцій (лац.: Joannes Maxentius) — хрысціянскі багаслоў і рэлігійны дзеяч, быў візантыйскім лідэрам групы скіфскіх манахаў, тады хрысціянскай меншасці на тэрыторыі Скіфіі. Абараніў Багаслоўе Касцёла ў барацьбе з ерасямі Канстантынопальскай царквы і нават удакладніў тэалагічныя погляды Папы Гарізда.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Змагаўся з ерасямі ў часы імператара Юстына I (518—527). Стаў вядомы ў гістарычных крыніцах Канстанцінопаля ў 519—520 гг. Скіфскія манахі распрацавалі формулу: «Адзін з Тройцы пацярпеў у плоці», каб выключыць нэстарыянства і монафізіцтва. Выступаючы за правiльнасць паняццяў хрысціянства сутыкнуліся з рэзкай апазіцыяй з боку імперскай улады Візантыі і Канстанцінопальскага патрыярха. Ян Максэнцій звярнуўся да Папскага легата ў Канстанцінопалі.

Калі не атрымалі адказу ад Папы, некаторыя з манахаў (не Максэнцій) выехалі ў Рым, каб асабіста сустрэцца з Папам Гарміздам. Таксама па падтрымку ў справе барацьбы з ерасямі, яны звярнуліся да біскупаў Афрыкі і Fulgentius Cartagena, якія падтрымалі іх. У пачатку жніўня 520 года скіфскія манахі пакінулі Рым.

Мяркуецца, Максэнцій быў «архімандрытам Іаанам», якому афрыканскія біскупы пасылалі сваё пасланне «Epistula synodica».

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Максэнцій з’яўляецца аўтарам работ

  • Двух дыялогаў супраць несторыан
  • Дванаццаць ан супраць несторыан
  • Трактат супраць акефалыв (монофізітов).
  • «Professio de Christo» — была надрукаваная ў якасці асобнай працы, але з’яўляецца часткай «Epistola ad legatos sedis apostolicae».

Яго творы, першапачаткова напісаны на лацінскай мове, захаваліся ў досыць нездавальняючым стане.

Зноскі