Ян Мацэлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Мацэлі
Дата нараджэння 1892
Месца нараджэння
Дата смерці невядома

Ян (Іва́н) Мацэ́лі (Мацэллі, Мацэля, Мяцеля) (1892[1], Малая Млынка[2], цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць, Беларусь — ?) — беларускі вайсковы дзеяч. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну, камандзір 2 батальёна 2-га Грозаўскага палка, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў слуцкай народнай міліцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 г. падпаручнік, ад'ютант Першага беларускага гарадзенскага палка ў складзе літоўскага войска. Браў удзел у падрыхтоўцы Беларускага з'езда Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Увосень 1919 г. супрацоўнік Беларускай вайскова-дыпламатычнай місіі ў Рызе[2]. У пачатку 1920 г. у Менску, у чыне паручніка 1-й роты рэзерву Беларускай вайсковай камісіі. У траўні 1920 г. накіраваны ў якасці вербавальнага афіцэра на Случчыну і Піншчыну дзеля вярбоўкі добраахвотнікаў у беларускае войска. Адзін з арганізатараў Слуцкай гарадской і павятовай беларускай міліцыі. На з'ездзе Случчыны абраны ў склад Беларускай рады Случчыны. У часе Збройнага чыну камандзір 2-га батальёна 2-га Грозаўскага палка 1-й Слуцкай брыгады. Пазней, для аслаблення антыэсэраўскай апазіцыі ў Радзе, быў накіраваны да генерала Станіслава Булак-Балаховіча «дзеля наладжвання сувязі»[2].

Ва ўспамінах Сяргея Бусла абвінавачваецца ў супрацоўніцтве з польскай дэфензівай і выдачы Уласа Дубіны савецкім уладам[3].

Пазней у Зялёным Дубе, працягвае антысавецкую партызанскую дзейнасць да канца 1920-х гг[1].

Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]