Ян Мікалаевіч Гайка
| Ян Мікалаевіч Гайка | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Герб «Агеньчык» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Багдан Сапега | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1510 | ||||||
| Смерць | 1579 | ||||||
| Род | Гайкі | ||||||
| Бацька | Мікалай Фёдаравіч Гайка | ||||||
| Жонка | Ружа з Жычылаў[d][1][2] | ||||||
| Дзеці | Адам Гайка[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | кальвінізм[1] і магчыма каталіцтва[1][2] | ||||||
Ян Гайка (каля 1510 — 1579) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
З роду кобрынскіх баяр, сын берасцейскага зямяніна Мікалая Фёдаравіча Гайкі.
Пачаў кар’еру ў 1530-я гады службай пры двары віленскага кашталяна Юрыя Радзівіла. У 1536 годзе ездзіў паслом ад Радзівіла ў Маскву да князя Абаленскага. У 1546 годзе каралеўскі дваранін. Пазней пісар рускі пры двары вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Барбары Радзівіл. З 1554 года канюшы гарадзенскі, адначасова ў 1554—1566 гадах вялікі пісар літоўскі (належаў да вузкага кола службоўцаў, што займаліся вядзеннем Метрыкі ВКЛ), ключнік віленскі з 1556, маршалак гаспадарскі ў 1564—1566, кашталян берасцейскі з 1566.
У 1552 годзе пасланы соймам ВКЛ з лістом да маскоўскіх баяраў. У 1556 годзе ўдзельнічаў у Вільні ў перамовах з царскімі пасламі, якія прыехалі да Жыгімонта Аўгуста. Член пасольства Васіля Тышкевіча ў 1558—1559 гадах, якое прывезла ў Маскву мірныя прапановы.
Гайка быў прыхільнікам Жыгімонта Аўгуста і яго палітыкі па заключэнні дзяржаўнай уніі паміж ВКЛ і Польшчай. У 1565 годзе член пасольства ВКЛ на чале з Астафіем Валовічам, якое было паслана на польскі сойм у Пётркаў, каб весці перамовы пра арганізацыю сумеснага сойма і польскую ваенную дапамогу ВКЛ. У 1566 годзе браў удзел у пасольстве ад сойма ВКЛ у Берасці да польскага сойма ў Любліне. Падпісаў акт Люблінскай уніі 1569 года.
Быў прыхільнікам Радзівілаў (асабліва Мікалая Радзівіла Рудога) у час першых двух міжкаралеўяў, браў удзел у большасці шляхецкіх з’ездаў з удзелам Рудога.
Трымаў шматлікія дзяржаўныя маёнткі, быў дзяржаўцам ашмянскім з 1555, вількійскім, уцянскім, краснасельскім, трабскім.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 95. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 297. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гайка Ян Мікалаевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 149. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.