Ян Мікалай Хадкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Мікалай Хадкевіч
польск.: Jan Mikołaj Chodkiewicz
Jan Mikałaj Chadkievič. Ян Мікалай Хадкевіч.jpg
Я. М. Хадкевіч. Са збору Сангушкаў у Гумнішках, каля 1780
POL COA Chodkiewicz.svg
Герб «Касцеша»
Староста жамойцкі
1765 — 1781
Папярэднік: Юзаф Тышкевіч
Пераемнік: Антоні Гелгуд
 
Адукацыя:
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: 14 снежня 1738(1738-12-14)
Смерць: 2 лютага 1781(1781-02-02) (42 гады)
Пахаванне: Супрасльскі манастыр, Гарадзенскі павет, Вялікае Княства Літоўскае
Род: Хадкевічы
Бацька: граф Адам Тадэвуш Хадкевіч
Маці: графіня Ева Чапская
Жонка: графіня Марыя Людвіка Жавуская. Шлюб у 1766 г.
Дзеці: 1) Вацлаў Хадкевіч, 2) Юзаф Хадкевіч, 3) Ксаверый Хадкевіч, 4) Аляксандр Францішак Хадкевіч, 5) Ганна Хадкевіч, 6) Разалія Хадкевіч (жонка Аляксанд), 7) Альжбета Хадкевіч (жонка Мацея Радзівіла) (1749-1800))
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава

Ян Мікалай Хадкевіч (14 снежня 1738 — 2 лютага 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Генерал-ад'ютант (з 1764), адначасова кашталян і староста генеральны жамойцкі (з 1765).

Паходжанне і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

З магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Адама Тадэвуша, ваяводы берасцейскага і графіні Евы Чапскай (памерла ў 1769 годзе)[1].

У 1766 г. узяў шлюб з графіняй Марыяй Людвікай Жавускай, з якой меў дзяцей:

  1. Вацлаў Хадкевіч
  2. Юзаф Хадкевіч (памёр у дзяцінстве)
  3. Ксаверый Хадкевіч (памёр у дзяцінстве)
  4. Аляксандр Францішак Хадкевіч
  5. Ганна Хадкевіч
  6. Разалія Хадкевіч — жонка князя Аляксандра Любамірскага (1749—1808)
  7. Альжбета Хадкевіч — жонка князя Мацея Радзівіла (1749—1800)

Ад бацькі атрымаў у спадчыну графскі тытул на Шклове і Мышы.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1757 г. скончыў Віленскую акадэмію. Пэўны час жыў у маёнтку Турэц на Новагародскім ваяводстве[1].

Служба[правіць | правіць зыходнік]

У 1764 г. выбіраўся паслом на канвакацыйны сойм. Падтрымаў абранне Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Атрымаў ад караля і вялікага князя шэраг урадаў.

У час Барскай канфедэрацыі заняў неадназначную пазіцыю. Афіцыйна шкадаваў пра стан краіны, што аднак не перашкаджала яму падтрымліваць камандзіраў расійскага і прускага войскаў, якія баранілі яго зямельную ўласнасць. У 1778 г. атрымаў званне генерал-лейтэнанта арміі Расійскай Імперыі.

Смерць і пахаванне[правіць | правіць зыходнік]

Памёр 2 лютага 1781 года ў Чарнобылі, пахаваны ў Супрасльскім манастыры.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Лаўрэш Л., Круцікаў У. Вялікае і Малое Мажэйкава // «Спадчына» № 1—2, 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]