Ян Налепка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Налепка
славацк.: Ján Nálepka
Spisska Nova Ves Jan Nalepka.jpg
Мянушка Рэпкін
Дата нараджэння 20 верасня 1912(1912-09-20)
Месца нараджэння Славакія Сміжані
Дата смерці 16 лістапада 1943(1943-11-16) (31 год)
Месца смерці Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Оўруч, Жытомірская вобласць
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Czech Republic.svg Чэхаславакія
Flag of Slovakia.svg Славакія
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанскі рух
Гады службы 19341943
Званне капітан
брыгадны генерал (пасм.)
Камандаваў 1-ы чэхаславацкі партызанскі аддзел
Бітвы/войны Другая сусветная вайна
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Ян Налепка на Вікісховішчы

Ян На́лепка (славацк.: Ján Nálepka; 20 верасня 1912, Сміжані, Спішска-Нова-Вес — 16 лістапада 1943, Оўруч, Жытомірская вобласць, Украінская ССР) — славацкі ваенны, капітан (пасмяротна брыгадны генерал), удзельнік Другой сусветнай вайны, арганізатар і кіраўнік партызанскага атраду на тэрыторыі Беларусі. Адзіны славак, які атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Славак. Нарадзіўся ў вёсцы Сміжані (раён Спішска-Нова-Вес, Усходняя Славакія) ў сялянскай сям'і. У 1931 скончыў настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам у школах у Марыкавай, Белых Водах, Ступаве і Порубе пад Вігорлатам.

У 1934 прызваны ў чэхаславацкае войска, у 1936 скончыў афіцэрскую школу, атрымаўшы званне падпаручніка, пазней паручніка[1]; служба ў войску адбывалася з перапынкамі. У сакавіку 1939 года мабілізаваны ў славацкае войска[2]; з пачаткам Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у нападзе на Польшчу.

Улетку 1941 урад Славакіі накіраваў 2-ю пяхотную дывізію, у якой служыў Я. Налепка, на савецка-нямецкі фронт[1]. У лютым 1942 прызначаны ад'ютантам камандзіра палку, а пазней — начальнікам штабу 101-га славацкага палка, раскватэраванага ў Ельску. Паступова сабраў вакол сябе па-антынацысцку настроеных аднадумцаў, з дапамогай якіх арганізаваў падпольную дзейнасць і пераходы славацкіх салдат на савецкі бок. Адначасна са жніўня 1942 наладзіў сувязь з савецкімі партызанамі[2] ў Мінскай і Палескай абласцях. Перапраўляў мясцовым жыхарам і партызанам харчаванне, лекі і звесткі пра дзейнасць нямецкіх ваенных адзінак і іх памагатых.

Уночы з 14 на 15 мая 1943 ён з групай афіцэраў і салдат палку перайшоў на бок савецкіх партызанаў, злучыўшыся з імі ў раёне вёскі Рамязы. 18 мая ў партызанскім злучэнні Аляксандра Сабурава быў створаны партызанскі аддзел з былых славацкіх ваенных, камандзірам якога быў прызначаны Ян Налепка[3][4], які ўзяў сабе мянушку Рэпкін.

Улетку і ўвосень 1943 года 1-ы чэхаславацкі партызанскі аддзел пад яго камандаваннем неаднакроць вылучаўся ў бітвах з нямецкімі войскамі.

Наконадні 26-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі (1943) Налепка быў прыняты кандыдатам у сябры ВКП(б)[2].

7 лістапада 1943 Налепка браў удзел у знішчэнні нямецкага гарнізона ў Давыд-Гарадку.

16 лістапада чэхаславацкі партызанскі аддзел Яна Налепкі ва ўзаемадзеянні з савецкімі партызанамі і войскамі 1-га Украінскага фронту ўдзельнічаў у баях за вызваленне горада Оўруч Жытомірскай вобласці УССР[2]. Чэхаславацкі аддзел пад камандаваннем Я. Налепкі атакаваў Оўруч з поўдня, захапіў і ўтрымліваў (нягледзячы на контратакі суперніка) мост праз раку Норынь, а пасля аказаў дапамогу савецкім партызанам у баях у раёне аэрадрому і за чыгуначную станцыю. Ян Налепка загінуў падчас бою за будынак вакзалу, у момант штурму аднай з доўгатэрміновых агнявых кропак ворага[5].

Месца пахавання[правіць | правіць зыходнік]

Ян Налепка пахаваны ў братэрскай магіле вояў чэхаславацкага корпуса ў горадзе Чарнаўцы. Тут быў узведзены мемарыял савецка-чэшскіх салдат, дзе пахаваныя 58 чалавек. У яго гонар названая таксама вуліца, што падыходзіць да мемарыялу, і сярэдняя школа, размешчаная побач. У ёй у 1970 быў адчынены музей імя Яна Налепкі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

7 мая 2004 года быў выдадзены загад прэзідэнта Славацкай Рэспублікі аб наданні Яну Налепку звання брыгаднага генерала (пасмяротна).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Яну Налепку ў Спіскай Новай Весі

У горадзе Оўруч Яну Налепку пастаўлены помнік, яго імем названыя вуліца і сярэдняя школа[2].

У 1948 вёска Вандрышаль у раёне Гелніца была перайменавана ў Налепкава.

Імем Яна Налепкі названыя вуліцы ў Ельску і Лельчыцах, у шматлікіх населеных пунктах Славакіі і вуліца ў чэшскім Брне.

У Ельску захаваўся драўляны аднапавярховы дом (вул. Савецкая, дом № 40), у якім у 1942—1943 пражываў Ян Налепка, на ім усталяваная мемарыяльная дошка[3].

У культуры і мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

  • «Заўтра будзе позна» (чэшск.: Zajtra bude neskoro) — савецка-чэхаславацкі фільм пра Яна Налепку, зняты ў 1971 годзе.
  • карціна «Герой Савецкага Саюза капітан Ян Налепка» (палатно, алей). Мастак Н. Я. Бут, 1979.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Налепка, Ян // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 17. М., «Советская энциклопедия», 1974. стр. 225
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Налепка, Ян // Советская военная энциклопедия. / ред. Н. В. Огарков. том 5. М., Воениздат, 1978. стр. 481—482
  3. 3,0 3,1 Ян Налепка / сайт Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной войны
  4. Л. Н. Бычков. Партизанское движение в годы Великой Отечественной войны в 1941—1945 (краткий очерк). М., «Мысль», 1965. стр.317—318
  5. История Великой Отечественной войны Советского Союза, 1941—1945 (в шести томах). / редколл., П. Н. Поспелов и др. том 3. М., Воениздат, 1961. стр. 342
  6. Налепка, Ян // Советская историческая энциклопедия / редколл., гл. ред. Е. М. Жуков. том 9. М., Государственное научное издательство «Советская энциклопедия», 1966. стр. 882

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Налепка Ян. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
  • Д. Ю. Белинский, М. Б. Погребинский. Подвиг Яна Налепки. М., 1959.
  • Viliam Šalgovič. Ján Nálepka. Martin, «Osveta», 1962.
  • Mária Jakubovičová. Učitel Nálepka. Banska Bystrica, 1970.
  • Viliam Šalgovič. Kapitán Repkin odchádza. 4 vyd. Bratislava, Obzor, 1976. — 234 s.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]