Ян Нарушэвіч (сын Мікалая Яна)
Выгляд
| Ян Нарушэвіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Jan Naruszewicz | |||||||
| Герб «Вадвіч» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мікалай Нарушэвіч | ||||||
| Пераемнік | Крыштаф Нарушэвіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1558 | ||||||
| Смерць | не раней за 1611 і не пазней за 15 кастрычніка 1613 | ||||||
| Род | Нарушэвічы | ||||||
| Бацька | Мікалай Ян Нарушэвіч | ||||||
| Маці | Барбара з Кунцэвічаў[d] | ||||||
| Жонка | Марына з Саламярэцкіх[d][1][2][…] | ||||||
| Дзеці | Аляксандр, Юрый, Уладзіслаў, Жыгімонт | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | кальвінізм[1][3] | ||||||
Ян Нарушэвіч (? — каля 1613) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі (з 1589).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582, аблогі Пскова. У 1582 быў абраны першым маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Пасол на соймы 1601, 1607, 1611. Вызнаваў кальвінізм.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Мікалая Яна Нарушэвіча і яго жонкі Барбары Кунцэвіч. Меў братоў Мікалая і Крыштафа.
Ажаніўся з князёўнай Марынай Саламярэцкай, дачкой мсціслаўскага кашталяна Івана Саламярэцкага. Пакінуў з ёй сыноў Аляксандра, Юрыя, Уладзіслава і Жыгімонта.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Нарушэвічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 349. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ а б Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 100.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 498.
- ↑ Слиж Н. Княжна Барбара Соломерецкая (?–1595) – безнаказанная преступница, часть I // Textus et Studia — 2022. — Т. 8, вып. 2(30). — С. 48. — ISSN 2300-3839 — doi:10.15633/TES.08203