Ян Непамуцэн Касакоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Непамуцэн Касакоўскі
Jan Niepamycen Kasakoŭski. Ян Непамуцэн Касакоўскі.jpg
Я. Н. Касакоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст.
Герб
Герб «Слепаўрон»
біскуп інфлянцкі
1794 — 1798
Папярэднік Юзаф Казімір Касакоўскі
Пераемнік Лівонская дыяцэзія ўключана ў склад Віленскай
біскуп віленскі
1798 — 1808
Папярэднік Ігнацы Якуб Масальскі
Пераемнік Геранім Страйноўскі

Прафесія ксёндз
Нараджэнне 16 мая 1755(1755-05-16)
Смерць 26 жніўня 1808(1808-08-26) (53 гады)
Дынастыя Касакоўскія
Бацька Антоні Касакоўскі
Маці Элеанора са Страшэвічаў

Узнагароды
ордэн Святога Аляксандра Неўскага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ян Непамуцэн Касако́ўскі[1] (польск.: Jan Nepomucen Kossakowski; 16 мая 1755, Голча Кракаўскага ваяводства — 26 жніўня 1808[2]) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч. Біскуп віленскі (з 9 жніўня 1798).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Я. Касакоўскі. Караль Рыпінскі, XIX ст.

З шляхецкага роду Касакоўскіх герба «Слепаўрон», сын Антонія, кашталяна інфлянцкага, і Элеаноры са Страшэвічаў.

Навучаўся ў піярскіх калегіумах у Пётркаве і Варшаве, у Рыме. Падарожнічаў па Францыі і Англіі.

Святар з 1787 года, член віленскага капітула з 1788 года, каад’ютар інфлянцкага біскупа і член Адукацыйнай камісіі з 1793 год.

Тытулярны біскуп ларыменскі і біскуп інфлянцкі з 1794 года. У 1795 годзе шукаў у Пецярбургу падтрымкі і, пэўна, спрычыніўся да загаду Кацярыны II пра далучэнне Віленскай дыяцэзіі да Інфлянцкай (сядзіба ў Вільні). Пасля аднаўлення Віленскай дыяцэзіі ў новых межах — біскуп віленскі з 9 жніўня 1798 года.

Шмат зрабіў для развіцця адукацыі і дабрачыннасці ў краі.

Аўтар казанняў, прац па гісторыі літаратуры, дыярыуша, перакладаў з французскай мовы[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]