Ян Пётр Норблін
Жан-П'ер Норблен дэ ла Гурдэн | |
---|---|
фр.: Jean-Pierre Norblin de La Gourdaine | |
![]() Аўтапартрэт | |
Імя пры нараджэнні | Jean-Pierre Norblin de la Gourdaine |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1745[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лютага 1830[1][3][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Aleksander Jan Konstanty Norblin[d], Louis-Pierre Norblin[d] і Sébastien Norblin[d] |
Род дзейнасці | мастак, карыкатурыст |
Жанр | мастак, графік |
Вучоба | |
![]() |
Ян Пётр Норблін (фр.: Jean-Pierre Norblin de la Gourdaine; 15 чэрвеня 1745, Сена і Марна, паводле іншых звестак 1 ліпеня 1745, Шампань(руск.) бел.[8] — 23 лютага 1830, Парыж) — польскі мастак французскага паходжання; жывапісец, графік, гравёр і карыкатурыст, адзін са стваральнікаў жанравага жывапісу ў Рэчы Паспалітай і адзін з найвыбітнейшых мастакоў эпохі Станіслава Аўгуста.
Бацька мастака Себасцьена Луі Гіём Норблена(польск.) бел., віяланчэліста Луі П'ера Мартэна Норблена(руск.) бел., польскага бранзаўшчыка Аляксандра Яна Канстанты Норбліна(фр.) бел..
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 1745 г. — нарадзіўся ў Мізі-сюр-Іон (Францыя). Вучыўся ў Дрэздэне ў Франчэска Казановы, дзе пазнаёміўся з Адамам Казімірам Чартарыйскім.
- 1774 г. — прыяжджае ў Рэч Паспалітую, дзе становіцца каралеўскім прыдворным мастаком. Сёлета засноўвае мастацкую школу, якая дзейнічала да 1804.
- 1804 г. — вярнуўся ў Францыю.
- 1830 г. — памёр у Парыжы.
Школа жывапісу[правіць | правіць зыходнік]
Школа значна ўплывала на развіццё жывапісу Рэчы Паспалітай XVIII ст. У ёй вучыліся такія мастакі, як Ян Рустэм і Міхал Плоньскі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
На заказ Чартарыйскіх, Норблін маляваў партрэты, пейзажы і гістарычныя сцэны, але найбольшае значэнне маюць яго замалёўкі жыцця польскіх мястэчак XVIII ст.: вобразы павятовай шляхты, яўрэяў, сялян. Таксама Норблін быў сведкам лёсавызначальных падзей гісторыі Рэчы Паспалітай — Чатырохгадовага Сейма і паўстання 1794 г. Творы пра гэты перыяд — «Павешанне здраднікаў», «Касінеры пад Рацлавіцамі», «Прыняцце Канстытуцыі 3 мая» — маюць вялікае гістарычнае значэнне.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118786415 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Jean-Pierre Norblin de la Gourdaine
- ↑ Jean Pierre Norblin de La Gourdaine // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118786415 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
- ↑ AGORHA Праверана 1 красавіка 2019.
- ↑ Норблен Жан Пьер (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Пётр Норблін
- Біяграфія
- Норблен-де-ла-Гурден // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Норблен-дэ-ла-Гурдэн у Воўчыне