Ян Пётр Юдзіцкі
Ян Пётр Юдзіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб уласны «Радван зменены» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Юдзіцкі | ||||||
Пераемнік | Адам Міхал Ракіцкі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1705 | ||||||
Смерць | 1780 | ||||||
Род | Юдзіцкія | ||||||
Бацька | Антоні Юдзіцкі | ||||||
Жонка | Элеанора Рудаміна-Дусяцкая |
Ян Пётр Юдзіцкі (каля 1705 — 1780) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, харунжы рэчыцкі з 1729 года, пісар вялікі літоўскі з 1755 года, кашталян менскі з 5 снежня 1758 па 4 студзеня 1777 года.
З роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены», сын Антонія, які быў паслядоўна харунжым, падкаморым і маршалкам рэчыцкім. Кашталянства прыняў пасля смерці брата Міхала. Быў жанаты з Элеанорай Рудаміна-Дусяцкай, радунскай старосцічанке.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Красноў М. Юдзіцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 770. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.