Ян Радзівіл (1474—1522)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ян Радзівіл, 1474—1522)
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Радзівіл
Jan Radzivił Baradaty. Ян Радзівіл Барадаты (XVII).jpg
Ян Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
 
Нараджэнне: каля 1474
Смерць: 1522(1522)
Род: Радзівілы
Бацька: Мікалай Радзівіл «Стары»
Маці: Соф'я з Манівідаў
Жонка: Лізавета з Гаштольдаў
Багдана з Лукомскіх
Ганна з Кішкаў
Дзеці: ад Ганны з Кішкаў: Мікалай, Ян

Ян РАДЗІВІЛ «Барадаты» (каля 1474—1522) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Сын Мікалая Радзівіла Старога.

Намеснік вількійскі ў 1495—1501 і слонімскі з 1505, маршалак гаспадарскі ў 1499—1514 і земскі ў 1514-22, кашталян трокскі ў 1522. Набліжаны да вялікага князя Аляксандра, садзейнічаў яго абранню ў 1501 каралём польскім, падпісаў Мельніцкі акт 1501. Затым падтрымліваў палітыку Аляксандра, скіраваную на адмену мельніцкіх дамоўленасцей. Пасол у Маскву ў 1507 і 1508.

Валодаў маёнткамі ў Літве, Нягневічамі ў Навагрудскім ваяв., Здзітавам і Лахвай на Брэстчыне, Уздой на Міншчыне, Алыкай на Валыні і інш.

У шлюбе з Лізаветай Гаштольд меў 2 дачок і 3 сыноў, у шлюбе з Багданай Лукомскай — 2 дачок, у шлюбе з Ганнай Кішкай — сыноў Мікалая (Чорнага) і Яна.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]