Ян Радзівіл (1516—1551)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Ян Радзівіл, 1516—1551)
| Ян Радзівіл | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Рыгор Рыгоравіч Осцік | ||||||
| Пераемнік | Мікалай Пятровіч Кішка | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1516[1][2][…] | ||||||
| Смерць | 27 верасня 1551[3] ці лістапад 1551[4] | ||||||
| Род | Радзівілы | ||||||
| Бацька | Ян Радзівіл[5] | ||||||
| Маці | Ганна з Кішкаў[d][5] | ||||||
| Жонка | Альжбета з Фрэдраў[d][6][7] і Альжбета з Гербуртаў[d][6] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Ян Радзівіл (1516—27 верасня 1551), дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын кашталяна трокскага Яна Радзівіла.
Атрымаў хатнюю адукацыю, у 1542 падарожнічаў па Італіі. У 1544 як староста тыкоцінскі і крайчы ВКЛ увайшоў у склад Рады ВКЛ. Набліжаны да вял. князя ВКЛ Жыгімонта Аўгуста, выконваў яго дыпламатычныя даручэнні. Дзякуючы намаганням брата Мікалая Радзівіла «Чорнага» ў 1547 атрымаў тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі «на Алыцы і Нясвіжы».
Вызнаваў лютэранства.
Меў разам з братам непадзеленыя маёнткі ў Літве, а таксама Нягаевічы, Котлава, Задзвею, Нясвіж, Лахву ў Навагрудскім павеце, Дуброву, Узду, Шах у Мінскім пав. і інш.
У шлюбе з Эльжбетай Гербурт дзяцей не меў, пасля яго смерці маёнткі перайшлі да брата.
Зноскі
- ↑ Pas L. v. Prince Jonas Radvila // Genealogics — 2003.
- ↑ Jan Radziwiłł // NUKAT — 2002.
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 226.
- ↑ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 43. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
- ↑ а б Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 40–43. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
- ↑ а б Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях / пад рэд. Р.А. Аляхновіч, С.А. Рыбчонак, А.І. Шаланда — Мір: 2015. — С. 106. — 374 с. — ISBN 978-985-90361-2-5