Ян Радзівіл, 1492—1542

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ян Радзівіл (14xx—1542))
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Радзівіл, 1492—1542
Jan Radzivił. Ян Радзівіл (1733).jpg
Herb Traby.jpg
 
Нараджэнне: 1492
Гонёндз, гміна Гонёндз, Манецкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча
Смерць: студзень 1542
Хоўхла, Хажоўскі сельсавет[d], Маладзечанскі раён, Беларусь
Дынастыя: Радзівілы
Бацька: Мікалай Радзівіл
Маці: Альжбета Радзівіл
Дзеці: Ганна Радзівіл[d], Петранеля Радзівіл[d] і Альжбета Сяняўская
Ян Радзівіл

Ян Радзівіл (14xx — 1542), дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

Сын канцлера Мікалая Радзівіла і яго жонкі Альжбеты з Саковічаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1516-21 ваяваў супраць Тэўтонскага ордэна. Падчашы ВКЛ з 1517, дзяржаўца маркаўскі ў 1520-34 і васілішскі з 1523, староста бельскі з 1522 і жамойцкі з 1535. Уваходзіў у склад камісій па размежаванні ВКЛ з Мазоўшам (1529), Прусіяй (1532) і Інфлянтамі (1540-41). У 1530-40-х трыумвірат у складзе Ян Радзівіла, яго дзядзькі Юрыя Радзівіла і Альбрэхта Гаштольда фактычна кіраваў ВКЛ у час адсутнасці ў дзяржаве Жыгімонта I Старога. Удзельнічаў у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы 1534-37.

Валодаў маёнткамі ў Літве і на Падляшшы. У шлюбе з Ганнай Косцевіч меў 3 дачок. 3 яго смерцю згасла мужчынская лінія Радзівілаў — князёў «на Ганёндзу і Райгрудзе».