Ян Сакалоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Сакалоўскі

Ян (Іван) Сакалоўскі (? — пасля 1651) — удзельнік казацка-сялянскага руху на Украіне і Беларусі, казацкі палкоўнік, «кастырскі гетман».

Паходзіў з беларускай праваслаўнай шляхты. Пасля разгортвання паўстання Б. Хмяльніцкага ва Украіне далучыўся да казакоў. У ліпені 1648 г. на чале казацкага загону прымаў удзел у барацьбе з атрадамі шляхты ВКЛ у Рэчыцкім і Мазырскім паветах. Прымаў удзел у авалоданні казакамі Мазыром. У жніўні 1648 г. на чале 2-тысячнага палка рушыў на Слуцк. Пасля няўдалых перамоў з камендантам горада Янам Сасноўскім і прадстаўнікамі слуцкага праваслаўнага духавенства і мяшчан, паспрабаваў узяць горад штурмам. Няўдалыя спробы авалодаць горадам прымусілі палкоўніка перайсці да аблогі горада, на дапамогу Я. Сакалоўскаму таксама быў накіраваны атрад казакоў, які, аднак, быў разбіты па дарозе. У ноч з 28 на 29 жніўня 1648 г. у Слуцк патаемна ўвайшлі 6 харугваў войска ВКЛ, пасля чаго перавага сіл аказалася не на баку казакоў. Сакалоўскі быў цяжка паранены і вымушаны зняць аблогу са Слуцка. У 1649 г. удзельнічаў у перамовах казацкага кіраўніцтва з расійскім паслом К. Ункоўскім.

У 1651 г. страціў пасаду «кастырскага гетмана», далейшы лёс невядомы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чаропка Станіслаў. Сакалоўскі Ян // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2. — Мн.,2006. — С. 536.
  • Мицик Юрій. Ян Соколовський // Полководці Війська Запорозького. — Київ, 2004.— Кн.2