Ян Сцыпіён (сын Францішка)
| Ян Сцыпіён | |
|---|---|
| Дата смерці | не пазней за 17 сакавіка 1623 ці 1620 |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Францішак Сцыпіён |
| Дзеці | Мікалай Яўстафій Сцыпіён і Крыштаф Сцыпіён |
Ян Сцыпіён дэль Кампа (пам. 1620) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З роду Сцыпіёнаў, сын Францішка (меркавана, старэйшы).
Быў уладальнікам маёнтка Кудраўка. Ён займаў пасады гарадзенскага войскага і падкаморыя. У 1603 г. быў абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Разам са сваім братам (імя якога невядома) Ян Сцыпіён быў адным з фундатараў мужчынскага і жаночага бернардынскіх кляштараў у Горадні, дзе доўгі час былі фамільныя склепы Сцыпіёнаў. Паводле Ю. Ядкоўскага войскі гарадзенскі Ян Сцыпіён разам з братам Адамам (больш Адам Сцыпіён нідзе не згадваецца) заснаваў каля 1620 г. у Горадні кляштар бернардынак.
Смерць Яна Сцыпіёна была адзначана прамовай Пятра Весялоўскага — надворнага падскарбія ВКЛ.
Сыны Яна Сцыпіёна — Мікалай Яўстафій і Крыштаф — служылі пры каралеўскім двары.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Данскіх С. Шляхта італьянскага паходжання ў Лідскім павеце ВКЛ: пытанні рэцэпцыі і асіміляцыі // Герольд Litherland № 17. 2006. — С. 57-68.