Ян Тамашэўскі
| Ян Тамашэўскі | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | горны інжынер |
| Дата нараджэння | 7 студзеня 1903 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 мая 1940 (37 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства |
Расійская імперыя Польшча |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і прэміі | |
Ян Тамашэўскі (7 студзеня 1903, Жлобін — 13 мая 1940, Катынь) — паручнік пяхоты Войска Польскага, інжынер-гарняк, кавалер ордэна Virtuti Militari, ахвяра Катынскага расстрэла.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Жлобіне (тады — Магілёўская губерня Расійскай імперыі) у сям’і Юзафа і Антаніны з Садоўскіх. Скончыў агульнаадукацыйную гімназію ў Варшаве, затым вучыўся на механічным факультэце Варшаўскай палітэхнікі. У 1920 годзе быў мабілізаваны ў склад Добраахвотнай кавалерыі і ўдзельнічаў у польска-савецкай вайне, дзе праявіў сябе і атрымаў Срэбраны Крыж ордэна Virtuti Militari.
Пасля дэмабілізацыі аднавіў вучобу, якую працягваў у Кракаўскай гарняча-металургічнай акадэміі, дзе атрымаў дыплом інжынера. Працаваў у шахце «Вуек» у Катавіцах. У 1929 годзе праходзіў вайсковыя зборы ў 1-м палку швалежэраў. У 1931 годзе скончыў курс у Бедруску, атрымаў званне падпаручніка, у 1939 годзе — паручніка рэзервы. Меў прызыўную прыпіску да 71-га палка пяхоты ў Замбраве.
У верасні 1939 года ўдзельнічаў у баях у складзе 78-га палка пяхоты з Баранавіч. Пасля савецкага ўварвання трапіў у палон, знаходзіўся ў лагеры ў Казельску. У маі 1940 года быў пераведзены да распараджэння НКУС і паміж 11 і 13 траўня забіты ў Катыні.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego. Warszawa, 2000. ISBN 8390559072.
- Kawalerowie Orderu Virtuti Militari w mogiłach katyńskich. Warszawa, 2000. ISBN 838789379X.
- Убиты в Катыни. Масква: Мемориал, 2015. ISBN 978‑5‑78700‑123‑5.
- Асобы
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Жлобіне
- Памерлі 13 мая
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Смаленскай вобласці
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Нарадзіліся ў 1903
- Памерлі ў 1940
- Польскія вайскоўцы
- Польскія інжынеры
- Ахвяры Катынскага расстрэлу
- Кавалеры ордэна Virtuti Militari (II Рэч Паспалітая)
- Удзельнікі польска‑савецкай вайны (Польшча)
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны (Польшча)