Ян Францавіч Пярно
Ян Францавіч Пярно | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Ян Францевич Перно | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 лістапада (8 снежня) 1888 маёнтак Скрале, Рыжскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер Латвія) |
||||||
Смерць |
20 красавіка 1951 Масква |
||||||
Месца пахавання | Новадзявочыя могілкі | ||||||
Партыя | РСДРП(б) | ||||||
Член у |
Ян Францавіч Пярно (26 лістапада (8 снежня) 1888, маёнтак Скрале, Рыжскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер Латвія) — 20 красавіка 1951) — удзельнік барацьбы за ўсталяванне бальшавіцкай улады ў беларускіх губернях.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў 9 класаў валасной школы. Вясной 1906 зблізіўся з сацыял-дэмакратамі, удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. У 1906—1908 працаваў на фабрыцы «Рэсора» ў Рызе, вучыўся ў вячэрнім нямецкім рамесным вучылішчы. З 1908 працаваў настаўнікам, экстэрнам здаў экзамены на званне настаўніка пачатковых народных вучылішч.
З 1914 у арміі, вёў рэвалюцыйную агітацыю на Заходнем фронце, з 1915 член Латышскай сацыял-дэмакратычнай групы ў Мінску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член выканкома Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і член Мінскага камітэта РСДРП(б). У кастрычніку 1917 камісар зброевых майстэрняў 10-й арміі, з яго дапамогай узброены 1-ы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Са студзеня 1919 член бюро Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП(б) і выканкома Саветаў Заходняй вобласці Мінскана губернскага ВРК, у Мінскім губернскім харчовым камісарыяце. З 29 красавіка 1919 у складзе Арганізацыйнага бюро ЦК КП(б)ЛіБ. З сярэдзіны 1919 на партыйнай рабоце ў Смаленску. З 28 лютага па 5 лістапада 1921 старшыня Смаленскага губернскага выканаўчага камітэта, зыдучы з гэтай пасады па стане здароўя. Працягваў партыйную і гаспадарчую працу ў Маскве і Якуцку. З красавіка 1933 працаваў у жывёлагадоўчай галіне. З лістапада 1937 — на пенсіі.
Пахаваны ў калумбарыі Новадзявочых могілак
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- Воспоминания // В борьбе за Октябрь в Белоруссии и на Западном фронте: воспоминания активных участников Октябрьской революции / Ин-т истории партии ЦК КП Белоруссии — филиал Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Мн.: Госиздат БССР, Редакция политической литературы, 1957. — 372 с.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кипнис, С. Е. Новодевичий мемориал Некрополь Новодевичьего кладбища / Авт. и сост. С. Е. Кипнис. — М.: Пропилеи, 1995. — 430 с. — ISBN 5-7354-0023-1 (руск.)
- Пярно Ян Францавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузелі—Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с. — С. 16. — ISBN 985-11-0214-8.
- Руководители Смоленской области, (1917—1991 годы): биографический справочник / [авт.-сост. Н. Г. Емельянова и др.]; ОГУ «Государственный архив Смоленской области». — Смоленск: Флиманкова И. А., 2008. — 193, [14] с.портр., факс. — ISBN 978-5-902093-34-3. (руск.)
- Асобы
- Нарадзіліся 8 снежня
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Рэвалюцыянеры Беларусі
- Рэвалюцыянеры Латвіі
- Старшыні Смаленскага абласнога выканаўчага камітэта
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Члены РСДРП
- Бальшавікі
- Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б