Ян Шванкмаер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Шванкмайер
Jan Svankmajer
Jan Svankmajer Crystal Globe.jpg
Дата нараджэння: 4 верасня 1934(1934-09-04) (84 гады)
Месца нараджэння: Прага, Чэхаславакія
Грамадзянства:
Жонка: Eva Švankmajerová[d]
Прафесія: кінарэжысёр, сцэнарыст, мастак, скульптар, аніматар
Кар'ера: З 1958 г.
Кірунак: сюррэалізм
IMDb: nm0840905
jansvankmajer.art.pl
Commons-logo.svg Ян Шванкмайер на ВікіСховішчы

Ян Шванкмайер (чэшск. Jan Svankmajer, нар. 4 верасня 1934 г) - чэшскі рэжысёр, аніматар, сцэнарыст, мастак, скульптар. Прадстаўнік незалежнага кінематографа, псіхалагічнага сюррэалізма ў кіно, майстар лялечнай і пластылінавай анімацыі. Фільмы Шванкмайера "Сон Аленкі", "Вар'яцтва" зрабіліся культавымі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ян Шванкмайер

Нарадзіўся 4 верасня 1934 г. у Празе, дзе жыве і сёння. У 1950-54 гг. атрымаў адукацыю ў пражскім Вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы, у 1956-58 гг. - на тэатральным факультэце пражскай Акадэміі прыгожых мастацтваў. З 1958 г. робіць калажы, займаецца малой скульптурай, графікай, тактыльнымі аб'ектамі. З 1964 г. знімае кароткаметражныя фільмы, працуючы пры гэтым як рэжысёр, сцэнарыст і мастак. Супрацоўнічае з кінастудыяй "Барандоў", а таксама з пражскімі тэатрамі "Латерна магіка", "На Забрадпі", "Семафор", "Чірногерні клуб" у якасці мастака. У сярэдзіне 1960-х гг. эксперыментуе ў стварэнні датыкальных эфектаў з дапамогай візуальных рэчаў. З 1970 г. - адзін са стваральнікай групы сюррэалістаў у Чэхаславакіі. За наступныя 40 гадоў здымае 6 поўнаметражных фільмаў і некалькі дзесяткаў кароткаметражных ігравых і анімацыйных стужак.

Сярод асноўный тэмаў творчасці Шванкмайера - уласная свабода чалавека ў сучасным грамадстве, права быць самім сабою. Творчыя сродкі - фантастычныя падзеі і історы, яскрава выкананыя з дамапогай лялечнай і пластылінавай анімацыі; атмасфера сна, кашмара. Правобразамі многіх матываў творчасці з'яўляюцца дзіцячыя фобіі, сэксуальныя прыхільнасці ці парушэнні, псіхічныя анамаліі. Аказаў уплыў на станаўленне творчасці Ціма Бёртана, Тэры Гіліама, братоў Куай. Кожная новая праца Яна Шванкмайера робіцца падзеяй у свеце анімацыі.

Поўнаметражныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1987 — Сон Аленкі (Аліса) / Neco z Alenky (Alice)
  • 1994 — Урок Фаўста / Lekce Faust (Faust)
  • 1996 — Канспіратары асалоды / Spiklenci slasti (Conspirators of Pleasure)
  • 2000 — Палена / Otesanek (Greedyguts)
  • 2005 — Лунатызм (Вар'яцтва) / Lunacy (Sileni)
  • 2010 — Перажыць самого сябе: тэорыя і практыка

Кароткаметражныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1958 — Доктар Іаган Фаўст
  • 1964 — Апошні фокус спадара Шварцвальда і спадара/ Poslední trik pana Schwarcewalldea a pana Edgara (The Last Trick)
  • 1965 — Гульня за камянямі / Hra s kameny (A Game with Stones)
  • 1965 — І.С. Баз. Фантазія ў соль-міноры / Johann Sebastian Bach: Fantasia G-moll (J.S.Bach — Fantasy in G Minor)
  • 1966 — Панч і Джудзі / Rakvičkárna (Punch and Judy)
  • 1966 — Et Cetera
  • 1967 — Рэчаісная гісторыя (Historia Naturae)
  • 1968 — Сад / Zahrada (The Garden)
  • 1968 — Пікнік з Вайсманам / Picknick mit Weissmann (Picnic with Weismann)
  • 1968 — Кватэра / Byt (The Flat)
  • 1969 — Спакойны тыдзень у доме / Tichý týden v domě (A Quiet Week in the House)
  • 1969 — Дон Жуан / Don Šajn (Don Juan)
  • 1970 — Kostnice (The Ossuary)
  • 1971 — Бармаглот / Žvahlav aneb Šatičky Slaměného Huberta (Jabberwocky)
  • 1972 — Дзённік Леанарда / Leonardův deník (Leonardo’s Diary)
  • 1977 — Атранцкі Замак / Otrantský zámek (The Castle of Otranto)
  • 1980 — Заняпад дома Эшэраў / Zánik domu Usherů (The Fall of the House of Usher)
  • 1982 — Магчымасці дыялога / Možnosti dialogu (Dimensions of Dialogue)
  • 1983 — Маятнік, калодзеж і надзея / Kyvadlo, jáma a naděje (The Pendulum, the Pit and Hope)
  • 1983 — Уніз у вінны склеп / Do pivnice (Down to the Cellar)
  • 1988 — Мясное каханне (Meat Love)
  • 1988 — Мужчынскія гульні / Mužné hry (The Male Games)
  • 1988 — Іншыя віды кахання (Another Kind of Love)
  • 1989 — Флора (Flora)
  • 1989 — Цемра-святло-цемра / Tma/Světlo/Tma (Darkness-Light-Darkness)
  • 1989 — Анімірванныя аўтапартрэты (Animated Self-portraits)
  • 1990 — Смерць сталінізма ў Багеміі (The Death of Stalinism in Bohemia)
  • 1992 — Ежа / Jídlo (Food)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]