Перайсці да зместу

Ян Юрый Грабоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Юрый Грабоўскі
генерал-інспектар войскаў літоўскіх
19 кастрычніка 1776 — 1783
Пераемнік Ежы Францішак Грабоўскі

Нараджэнне XVIII стагоддзе
Смерць 16 лютага 1789(1789-02-16)[1]
Род Грабоўскія
Бацька Стэфан Грабоўскі[2]
Маці Тэадора Стрыенская[d][2]
Жонка Ганна Грушчынская[d] і Альжбета Шыдлоўская[3]
Дзеці Павел Ян Грабоўскі, Аляксандра Грабоўская[d], Казімір Грабоўскі[d][3], Канстанцыя Грабоўская[d] і Ежы Францішак Грабоўскі
Грамадзянства
Веравызнанне кальвінізм
Званне генерал-лейтэнант[2]
Узнагароды
кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Станіслава ордэн Белага арла

Ян Юрый Людвік з Канопніцы Грабоўскі (каля 1730 — 16 лютага 1789, Ізабелін) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч.

Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Стэфана, віштынецкага старосты, і Тэадоры са Стрыенскіх[4].

У 1755—1756 гадах палкоўнік ЯКМ, у 1757 годзе генерал маёр і палкоўнік войска ВКЛ, у 1763 годзе палкоўнік Пінскага Рэгіменту, у 1776—1785 гадах генерал-інспектар войскаў літоўскіх, у 1779—1789 гадах генерал лейтэнант літоўскага войска, домбскі староста[4].

Кавалер ордэнаў Святога Станіслава (1779), Белага Арла (1780) і Аляксандра Неўскага[4].

Памёр 13 лютага 1789 г. Валодаў у Ваўкавыскім павеце маёнткамі Ізабелін, Зеляневічы, Крупкі, як гэта вынікае з дзельчага ліста яго сыноў ад 1789 г. З’яўляўся фундатарам і калятарам кальвінскага збору ў Ізабеліне[4].

Быў двойчы жанаты. У 1754 годзе ажаніўся з Яаннай з Грушчынскіх[pl] (каля 1730 — 1764), ад шлюбу з якой меў дзевяць дзяцей:

У 1769 годзе другі раз ажаніўся з Альжбетай з Шыдлоўскіх (1748/1749 — 1810), дачкой ваяводы плоцкага Тэадора Шыдлоўскага і Тэрэзы Віткоўскай. Дзеці:

Зноскі

  1. ↑ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jan-jerzy-grabowski-h-topor
  2. 1 2 3 Шаланда А. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ў другой палове XVI-XVIII ст. (Г) // Герольд Litherland — ЮрСаПрынт, 2013. — вып. 19. — С. 57.
  3. 1 2 Шаланда А. Сапраўдны гербоўнік шляхты Ваўкавыскага павета ў другой палове XVI-XVIII ст. (Г) // Герольд Litherland — ЮрСаПрынт, 2013. — вып. 19. — С. 58.
  4. 1 2 3 4 Аляксей Шаланда. САПРАЎДНЫ ГЕРБОЎНІК ШЛЯХТЫ ВАЎКАВЫСКАГА ПАВЕТА Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI-XVIII ст. Архівавана 9 лістапада 2024.