Пазашлюбны сын караля польскага і вялікага князя ВКЛ Жыгімонта I Старога і Катажыны Охстат Цельнічанкі. Выхоўваўся ў Кракаве і Глогаве. У 1512 Ян «з князёў літоўскіх» кракаўскі, пазнаньскі і плоцкі канонік. У 1515 вывучаў у Балонскім універсітэце права. Працаваў у каралеўскай канцылярыі. У 1519 Папа Леў X прызначыў яго кіраўніком віленскага біскупства. Аднак паўнату ўлады біскупа ён атрымаў толькі ў 1531 пасля канчатковага святарскага пасвячэння. Пасля прыезду ў Вільню біскуп Ян стаў фактычным намеснікам вялікага князя ў ВКЛ (1519—36). Актыўна ўдзельнічаў у кананізацыйным працэсе каралевіча Казіміра і стварэнні Статута ВКЛ 1529. Пры яго дапамозе Францыск Скарына заснаваў у Вільні друкарню, а з сярэдзіны 1520-х г. стаў яго сакратаром. Праводзіў палітыку бацькі ў адносінах абмежавання ўлады свецкіх магнатаў. Для ўмацавання ўлады дынастыі Ягелонаў распрацаваў (з Юрыем Радзівілам) праект прызнання ВКЛ каралеўствам (1526), аднак польскія магааты не дапусцілі гэтага. 19.5.1536 з-за рознагалоссяў з літоўскімі магнатамі Ян адмовіўся ад віленскага біскупства (прыкладна ў той час пакінуў Вільню і Ф. Скарына). 3 сакавіка 1537 біскуп пазнаньскі.