Ян XII (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іаан XII
лац.: Ioannes PP. XII
Іаан XII
130-ы Папа Рымскі
16 снежня 955 — 4 снежня 963
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Агапіт II
Пераемнік: Леў VIII

Прафесія: клерык, ксёндз, кіраўнік
Імя пры нараджэнні: Актавіян Тускола (граф Атавіяна Тускола)
Нараджэнне: каля 937[1]
Смерць: 14 мая 964[1]
Пахаванне:
Бацька: Альберых II Спалецкі
Маці: Альда Арльская
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ян XII (лац.: Ioannes PP. XII; свецкае імя Актавіян Тускола (італ.: Ottaviano di Tuscolo); каля 937, Рым — 14 мая 964, Рым) — Папа Рымскі з 16 снежня 955 года па 4 снежня 963 года. Паходзіў з рымскага знатнага роду, гэта значыць з’яўляўся сынам рымскага патрыцыя Альберыха Спалецкага і Альды Арльскай, дачкі караля Італіі і Бургундыі Гуго Арльскага. Па мацярынскай ліній Ян быў нашчадкам Карла Вялікага, а таксама ўнукам Марозіі. Ян з’яўляецца апошнім папам перыяду парнакратыі.

Стаўшы рымскім біскупам у васямнаццаць гадоў, Ян зняважыў Папскі Прастол разнастайнымі заганамі і злачынствамі, так што набожныя сучаснікі лічылі яго ўвасабленнем д’ябла. Ян XII лічыцца самым амаральным папам не толькі таго часу, але і ва ўсёй гісторыі царквы. Паводле сучасных яму крыніц, ён ператварыў Ватыкан у сапраўдны бардэль, не саромеючыся гвалтаваць жанчын-паломніцаў у саборы Святога Пятра.

2 лютага 962 года Ян усхваліў Атона I Вялікага імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Аднак, Атону не спадабаліся вульгарныя паводзіны папы, за што імператар дакараў Яна. У адказ на гэта папа падняў паўстанне супраць Атона, якое было здушана, а Ян 4 снежня 963 года быў скінуты з пасады і заменены на Льва VIII.

Памёр ад траўмы, якую атрымаў пасля аднаго з палавых актаў. Аднак існуе версія, што Ян быў забіты мужам адной дамы, якой дамагаўся Папа.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]