Японскае агенцтва аэракасмічных даследаванняў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Японскае агенцтва аэракасмічных даследаванняў
Japan Aerospace eXploration Agency
宇宙航空研究開発機構
Штаб-кватэра:

Сцяг Японіі Цёфу, Токіа

Тып арганізацыі:

Касмічнае агенцтва

Кіраўнікі
Генеральны дырэктар

Кейдзі Тацікава

Заснаванне

1 кастрычніка 2003

http://www.jaxa.jp/

Японскае агенцтва аэракасмічных даследаванняў (яп.: 宇宙航空研究開発機構 Уцю:-Ко:ку-Кэнкю:-Кайхацу-Кіко:?) або JAXA (англ.: Japan Aerospace eXploration Agency) — дзяржаўнае агенцтва, якое адказвае за касмічную і авіяцыйную праграму Японіі. Агенцтва было створана 1 кастрычніка 2003 года пасля зліцця трох раней незалежных арганізацый. Зараз JAXA валодае магчымасцю запуску штучных спадарожнікаў Зямлі, аўтаматычных міжпланетных станцый, удзельнічае ў праграме Міжнароднай касмічнай станцыі, плануе стварэнне пілатуемай касманаўтыкі і асваенне Месяца.

Гісторыя агенцтва[правіць | правіць зыходнік]

H-IIA , H-IIB

1 кастрычніка 2003 тры арганізацыі: японскі Інстытут касманаўтыкі і аэранаўтыкі (Institute of Space and Aeronautical Science, ISAS), Нацыянальная аэракасмічная лабараторыя Японіі (National Aerospace Laboratory of Japan, NAL), і японскае Нацыянальнае агенцтва па даследаванні космасу (National Space Development Agency, NASDA), аб'ядналіся ў адзіную структуру, якая атрымала назву JAXA.

Да зліцця, гэтыя арганізацыі ажыццяўлялі развіццё розных сектараў японскай касманаўтыкі: ISAS факусаваўся на даследаваннях касмічнага асяроддзя і планет, NAL на даследаваннях у галіне аэранаўтыкі. Нацыянальнае агенцтва па даследаванні космасу было ўтворана 1 кастрычніка 1969 і займалася распрацоўкай ракет-носьбітаў, спадарожнікаў, а таксама будаўніцтвам японскага эксперыментальнага модуля «Кібо» для Міжнароднай касмічнай станцыі. Штаб-кватэра NASDA размяшчалася ў будынках цяперашняга Касмічнага цэнтра Танэгасіма на востраве Танэгасіма, у 115 кіламетрах на поўдзень ад Кюсю.

Касмадромы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі