Японская акупацыя Камбоджы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Японская акупацыя Камбоджы
Асноўны канфлікт: Паўднёва-Усходне-Азіяцкі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны
Japanese Empire - 1942.svgНайбольшае павелічэнне тэрыторыі Японскай імперыі ў 1942 годзе
Дата жнівень 194115 жніўня 1945
Месца Французскі Індакітай
Вынік Аднаўленне ўлады французаў у Камбоджы
Праціўнікі
Сцяг марыянетачнай дзяржавы Камбоджа ў перыяд японскай акупацыі.

Японская акупацыя Камбоджы (кхмер.: ការត្រួតត្រារបស់ជប៉ុននៅកម្ពុជា) — перыяд гісторыі Камбоджы, калі яна была акупавана Японскай імперыяй.

Японская акупацыя Камбоджы працягвалася з 1941 па 1945 год, грамадзяне, якія падвяргаліся жорсткаму абыходжанню з боку японскіх войскаў, як і жыхары іншых краін Паўднёва-Усходняй Азіі, беглі з краіны. Нягледзячы на тое, што ў 1941—1944 гадах каланіяльны ўрад Вішысцкай Францыі намінальна захоўваў уладу ў Французскім Індакітаі, у 1945 годзе на тэрыторыі Камбоджы было абвешчана стварэнне праяпонскай марыянетачнай дзяржавы[1] каралеўства Кампучыя.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

У выніку Франка-тайскай вайны 1940—1941 гадоў французскія каланіяльныя войскі былі разгромлены і выведзены з тэрыторыі Камбоджы. Вішысцкі ўрад заключыў пагадненне з Японіяй, паводле якога японскім войскам дазвалялася ўвесці на тэрыторыю паўночнага В'етнама групоўку войскаў агульнай колькасцю 25 000 чалавек[2].

Тым часам, тайскі ўрад пры падтрымцы праяпонскі настроенага фельдмаршала Плека Пібунсанграма, спасылаючыся на падпісаны дагавор аб дружбе з Японіяй і аслабленне ўлады французаў у рэгіёне, уварвалася ў заходнюю Камбоджу, якая раней уваходзіла ў склад Тайланда. За ўварваннем рушыў услед дагавор, падпісаны ў Токіа ў сакавіку 1941 года, паводле якога французскія войскі былі выведзены з правінцый Батамбанг і Сім Рып, а таксама з часткі тэрыторыі правінцыі Стынгтраенг, размешчанай паміж 15-й паралеллю і гарамі Дангрэк[3].

У выніку, больш за ¹/³ тэрыторыі Камбоджы, з колькасцю насельніцтва каля 500 000 чалавек, адышла да Тайланда[4].

Акупацыя Японіяй[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 1941 года японская імператарская армія ўварвалася ў Французскую Камбоджу, колькасць войскаў, якія дыслакаваліся на тэрыторыі краіны, склала 8 000 чалавек. Насуперак ваеннай прысутнасці, японцы захавалі ўладу французскіх каланізатараў.

20 ліпеня 1942 года пасля выступлення манаха Хема Ч'ё[en] у Пнампені прайшла антыфранцузская дэманстрацыя. За чытанне бунтарскай пропаведзі манах быў арыштаваны каланіяльнай міліцыяй. Таксама французскія ўлады арыштавалі лідара дэманстрантаў — Пак Чаён, які імі быў адпраўлены ў турму на адным з астравоў Кандаа[1]. Пак Чаён з'яўляўся камбаджыйскім інтэлігентам, які шанаваўся народам, ён вучыўся і працаваў у будыйскім інстытуце, разам з Сімам Варам у 1936 годзе заснаваў газету «Нагара Вата» (в’етн.: Nagara Vatta — «Дождж Ангора»), першую публічную палітычную газету на Кхмерскай мове[5]. Сон Нгос Тханг, які ўдзельнічаў у распрацоўцы газеты, быў таксама абвінавачаны за ўдзел у антыўрадавай дэманстрацыі, якога французскія ўлады падазравалі ў арганізацыі дэманстрацыі сумесна з японцамі.

Калабарацыянісцкае каралеўства Кампучыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1945 годзе, калі Другая сусветная вайна ішла да завяршэння, японцы здзейснілі пераварот, у выніку якога ўлада французаў у Індакітаі была ліквідавана. Улада французскіх каланіяльных адміністратараў значна саслабла, французскім войскам быў аддадзены загад да капітуляцыі. Але супраціўленне французаў толькі ўзмацнілася, таму што падтрымка японскім урадам войскаў скарацілася, чым скарысталіся кхмеры.

9 сакавіка 1945 года малады кароль Нарадом Сіянук пасля афіцыйнай просьбы японцаў абвясціў пра стварэнне незалежнага каралеўства Кампучыя. Праз некаторы час японскі ўрад намінальна прызнаў незалежнасць Камбоджы, у Пнампені было створана консульства[6]. 13 сакавіка кароль Сіянук змяніў афіцыйную назву дзяржавы з Камбоджа на Кампучыя. Новы ўрад праводзіў раманізацыю кхмерскай мовы, французскі каланіяльны ўрад аднавіў кхмерскае пісьмо. Гэты закон быў ухвалены ўрадам Кампучыі і доўгі час захоўваў моц. З таго часу ўрад Камбоджы больш не спрабаваў раманізаваць кхмерскую мову[7].

У маі ў Камбоджу вярнуўся Сон Нгок Тхань. Ён быў прызначаны міністрам замежных спраў, праз два месяцы — прэм'ер-міністрам[8]. Марыянетачная дзяржава Японіі Кампучыя існавала з сакавіка па кастрычнік 1945 года.

Японская акупацыя Камбоджы скончылася ў жніўні 1945 года, калі ўрадам Японскай імперыі быў падпісаны акт капітуляцыі. Пасля ўводу саюзных войскаў у Камбоджу, японскія войскі, якія дыслакаваліся на тэрыторыі краіны, былі абяззброены і рэпатрыяваны. У кастрычніку таго ж года ўлада французаў у Пнампені была адноўлена. Пасля арышту Сон Нгос Тханга за супрацоўніцтва з японцамі, французскі каланіяльны ўрад выслаў яго ў Францыю, дзе ён жыў пад хатнім арыштам. Частка яго прыхільнікаў бегла ў паўночна-заходнюю Камбоджу, якую кантраляваў тайскі ўрад, і, у канчатковым выніку, стварылі рух за незалежнасць «Кхмер Ісарак». Гэты антыфранцузскі палітычны нацыяналістычны рух быў створана пры падтрымцы тайцаў, пазней ад яго адшчапілася некалькі фракцый[9].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Milton Osborne, Sihanouk, Prince of Light, Prince of Darkness. Silkworm 1994
  2. Liardet, Jean-Philippe. L'Indochine francaise pendant la Seconde Guerre mondiale; Les accords de septembre 1940 (фр.) . Net4war.com. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  3. Liardet, Jean-Philippe. L'Indochine francaise pendant la Seconde Guerre mondiale; La guerre contre le Siam, 1940-41 (фр.) . Net4war.com. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2013. Праверана 30 сакавіка 2013.
  4. Cambodia, The Japanese Occupation, 1941-45 (англ.) . Country-data.com. Праверана 30 сакавіка 2013.
  5. Ian Harris, Buddhism and politics in twentieth-century Asia
  6. Keat Gin Ooi Southeast Asia: a historical encyclopedia
  7. David P. Chandler, A History of Cambodia, Silkworm 1993
  8. Cambodia, The Emergence of Nationalism (англ.) . Country-data.com (9 снежня 2011). Праверана 30 сакавіка 2013.
  9. Cambodia, Appendix B - Major Political and Military Organizations (англ.) . Country-data.com. Праверана 30 сакавіка 2013.