Японская група

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Японская група (грэч. Ὀμάς Ἰαπώνων) — неафіцыйная назва палітычнай групоўкі ў Парламенце Грэцыі ў 1906—1908 гадах.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Група была створана ў чэрвені 1906 года пасля парламенцкіх выбараў у тым жа годзе. Неафіцыйную назву ёй даў журналіст Уласіс Гаўрылідыс у артыкуле, апублікаваным у газеце «Акропаліс» 10 (23) лютага 1907 года, дзе ён параўнаў іх імпэт з напорлівасцю японскіх жаўнераў падчас нядаўняй тады руска-японскай вайны.

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікамі групы былі:

  • Стэфанас Драгуміс, дэпутат ад прэфектуры Атыкі і Беотыі, партыя Харылаоса Трыкупіса.
  • Дымітрыяс Гунарыс, незалежны дэпутат ад Патры, першапачаткова балатаваўся ад партыі Георгія Тэатокіса.
  • Петрас Протапападакіс, дэпутат ад Кікладаў, партыя Тэадора Дылігіяніса.
  • Хараламбас Возікіс, незалежны дэпутат ад Кінурыі, першапачаткова балатаваўся ад партый Дылігіяніса і Александраса Заіміса
  • Апосталас Александрыс, незалежны дэпутат ад прэфектуры Кардыца, упершыню абраны ў 1906 годзе.
  • Эмануіл Рэпуліс, дэпутат ад прэфектуры Эрміяніда, партыя Дылігіяніса.
  • Андрэас Панагіятопулас, дэпутат ад Эоліі.

Пажылы Георгіяс Феатокіс быў ганаровым кіраўніком групы, але ейным сапраўдным рухавіком стаў Дымітрыяс Гунарыс — малады праўнік, які атрымаў адукацыю ў Францыі і Германіі і быў пад уплывам свайго досведу сацыяльнае заканадаўства Бісмарка[1]. Пратапападакіс быў інжынерам. Цягам усёй сваёй палітычнай кар’еры ён заставаўся набліжэйшым паплечнікам Гунарыса. Возікіс быў адметны тым, што быў абраны ў парламент ва ўзросце ўсяго 27 гадоў[2].

У склад групы ўваходзілі сябры розных партый і палітычных кірункаў. Гэта перашкодзіла іх аб’яднанню ў асобную палітычную партыю. Зрэшты, самі сябры Японскай групы ніколі не зрабілі сур’ёзнага высілку аб’яднацца ў сапраўднай масавую партыю, галоўнай прычынай чаго было нежаданне Гунарыса браць на сябн ролю лідара.[2]

Мэты[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай заклапочанасцю «японцаў» быў палітычны крызіс у Грэцыі, да якога прывялі дзяржаўнае банкруцтва 1893 года, параза ў грэка-турэцкай вайне 1897 года і ўвядзенне міжнароднага фінансавага кантролю пасля. «Японцы» крытыкавалі палітычны клас і бясплённае чаргаванне партый. Яны прапанавалі радыкальныя праграмы мадэрнізацыі і прытрымліваліся эгалітарнай і антыкарупцыйнай рыторыкі, накіраванай на адстойванне маральных каштоўнасцей.

Роспуск[правіць | правіць зыходнік]

Група спыніла сваё існаванне, калі ў чэрвені 1908 года прэм’ер-міністр Георгіяс Феатокіс прапанаваў пасады міністраў урада Гунарысу, Пратапападакісу і Рэпулісу, якія першыя два прынялі. Гунарыс стаў міністрам фінансаў, але ў выніку жорсткай крытыкі яго былымі паплечнікамі падчас абмеркавання бюджэту ён падаў у адстаўку.

Нягледзячы на фармальную няўдачу, Японская група стала прадвеснікам палітычных рэформ пасля Афінскага паўстання 1909 года і прыходу да ўлады Элефтэрыяса Венізеласа.

Зноскі

  1. Llewellyn Smith, 1998:7
  2. а б Llewellyn Smith, 1998:8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Tasos Vournas, στορία της νεώτερης και σύγχρονης Ελλάδας, выданні Papadima, Афіны 1997, том I
  • Llewellyn Smith, Michael (1998). Ionian Vision: Greece in Asia Minor, 1919–1922. Ann Arbor: University of Michigan Press. ISBN 1-85065-368-2. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка) Llewellyn Smith, Michael (1998). Ionian Vision: Greece in Asia Minor, 1919–1922. Ann Arbor: University of Michigan Press. ISBN 1-85065-368-2. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка) Llewellyn Smith, Michael (1998). Ionian Vision: Greece in Asia Minor, 1919–1922. Ann Arbor: University of Michigan Press. ISBN 1-85065-368-2. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)