Яраслава Ананка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яраслава Ананка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 красавіка 1987(1987-04-05) (33 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, паэтка
Мова твораў беларуская

Яраслава Ананка (5 красавіка 1987) — беларуская паэтэса, перакладчыца, літаратуразнаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ва Украіне. У 1989 разам з бацькамі пераехала ў Чэрвень (Беларусь). Вучылася на журфаку БДУ (2004—2006). Скончыла Літаратурны інстытут у Маскве (2011). З 2012 — дактарантка Універсітэт імя Гумбальта (Берлін).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавалася ў часопісах «Дзеяслоў» (Мінск), «Монолог» (Мінск-Масква), «Урал» (Екацярынбург), «День-Ночь» (Краснаярск), а таксама ў альманахах «Минская школа» (Мінск) и «Камчия» (Сафія). Пераможца конкурсаў «Дзень Зямлі» (Мінск, 2003), "Малады літаратар. Да стагоддзя «Нашай Нівы» (Мінск, 2006). Уваходзіла ў лонг-лісты конкурсаў «Литрентген» (Екацярынбург, 2006), «Заблудившийся трамвай» (Санкт-Пецярбург, 2009). Перакладае з польскай і нямецкай моў. Лаўрэат міжнароднага конкурсу (2 месца) «Лучший перевод Ч.Милоша на русский язык» (2011) (сумесна з Генрыхам Кіршбаумам).

Вершы перакладаліся на балгарскую і нямецкую мовы.

Як літаратуразнаўца, займаецца даследаваннем рускай эміграцыі ў Берліне (Уладзіслаў Хадасевіч), праблемамі сучаснай беларускай паэзіі і руска-польска-беларускімі літаратурнымі і культурнымі сувязямі.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Вершы. Дзеяслоў (2005), № 5 (18). Минск. 179.
  • Вершы. Дзеяслоў (2007), № 3 (28). Минск.
  • Записки. День-Ночь (2006), № 11-12. Красноярск. 204—205.
  • Стихи. Урал (2006), №. 9. Екатеринбург.
  • Стихи. Монолог. Свободное творчество (Альманах, 2007), № 11. Минск. 132—137.
  • Стихи. Минская школа (Альманах поэзии, 2009), № 1. Минск. 99-105.
  • Стихи. Камчия (Литературный альманах, 2010), София. 25-28.

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Петэр Хухель. Гадзіна дзевятая. Пераклады: Ананка, Я., Кіршбаум, Г. Дзеяслоў (2012), № 1. Минск. 147—152

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]