Яраслаўскі раён (Яраслаўская вобласць)
| Яраслаўскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у |
|
||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 1929 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Яраслаўскі раён (руск.: Ярославский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Яраслаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр размешчаны ў Яраслаўлі (у склад раёна не ўваходзіць).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на ўсходзе цэнтральнай часткі Яраслаўскай вобласці. Плошча — 1915 км² (11-е месца сярод раёнаў вобласці). У цэнтральнай частцы знаходзіцца горад Яраслаўль, які не ўваходзіць у раён і ўтварае асобную гарадскую акругу.
Мяжуе з іншымі раёнамі Яраслаўскай вобласці: на поўначы з Данілаўскім, на ўсходзе — з Някрасаўскім, на поўдні — з Гаўрылаў-Ямскім, на захадзе — з Барысаглебскім і Велікасельскім, на паўночным захадзе — з Тутаеўскім раёнамі.
Асноўныя рэкі — Волга, Пахма, Котарасль, Іць.