Яраслаў Валенса
Выгляд
Яраслаў Валенса | |
---|---|
польск.: Jarosław Wałęsa | |
Дата нараджэння | 13 верасня 1976[1] (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Польшча |
Адукацыя | |
Партыя | Грамадзянская платформа |
Род дзейнасці | палітык |
Бацька | Лех Валенса |
Маці | Данута Валенса |
jaroslawwalesa.pl | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яраслаў Лешак Валенса (польск.: Jarosław Leszek Wałęsa; нар. 13 верасня 1976, Гданьск) — польскі палітык, дэпутат Сейма V і VI склікання (2005—2009), дэпутат Еўрапарламента. Член Грамадзянскай платформы.
Сын Леха Валенсы. Вучыўся ў Каледжы Святога Крыжа ў Вустэры (Масачусетс) на факультэце паліталогіі.
У 2005 годзе быў абраны дэпутатам Сейма V склікання з акругі № 25 у Гданьску. Атрымаў 14 709 галасоў[2]. На выбарах у 2007 годзе быў абраны з той жа акругі, атрымаў 61 278 галасоў[3]. На выбарах у Еўрапарламент у 2009 годзе абраны з акругі № 1 у Гданьску, атрымаў 73 968 галасоў[4]. У 2014 годзе пераабраны. У 2019 годзе саступіў на выбарах у Еўрапарламент[5]. У тым самым годзе абраны ў Сейм Польшчы[6].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/13631 Праверана 1 сакавіка 2024.
- ↑ Архіў старонкі Сейму (польск.)
- ↑ Архіў старонкі Сейму (польск.)
- ↑ Вынікі выбараў на старонцы Дзяржаўнай выбарчай камісіі (польск.)
- ↑ Czy Jarosław Wałęsa z KO wejdzie do Sejmu? (польск.). Fakt24 (13 кастрычніка 2019).
- ↑ Olejarczyk P.. Wybory 2019. Nowi posłowie w Sejmie. Jarosław Wałęsa z okręgu gdańskiego (польск.). Wiadomości (13 кастрычніка 2019).
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 13 верасня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Гданьску
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Польшчы
- Дэпутаты Сейма Польшчы 5 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 6 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 9 склікання
- Дэпутаты Сейма Польшчы 10 склікання
- Члены партыі «Грамадзянская платформа»