Яраслаў Сільвестравіч Пархута

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яраслаў Пархута)
Яраслаў Сільвестравіч Пархута
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Я. Папруга
Дата нараджэння 8 сакавіка 1930(1930-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1996(1996-03-20) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, краязнавец, журналіст
Гады творчасці з 1946
Жанр апавяданне
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі

Яраслаў Пархута (8 сакавіка 1930, в. Мілейкі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 1996) — беларускі пісьменнік, краязнавец, журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 сакавіка 1930 года ў вёсцы Мілейкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся на аддзяленні журналістыкі БДУ (1949—1952). З 1952 па 1953 год знаходзіўся на журналісцкай працы ў Гродзенскай вобласці. З 1953 па 1956 год служыў у Савецкай Арміі. З 1956 года — літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзела поразаўскай раённай газеты «Ленінскі шлях», з 1959 года — намеснік рэдактара ружанскай раённай газеты «Заветы Леніна», з 1961 года — рэдактар гарадзішчанскай раённай газеты «Советская Родина», з 1962 года — намеснік рэдактара, загадчык аддзела баранавіцкай міжраённай газеты «Знамя коммунизма», з 1965 года — старшы рэдактар Брэсцкай студыі тэлебачання, у 1965—1969 гадах — загадчык аддзела, намеснік рэдактара маларыцкай раённай газеты «Сельскае жыццё». У 1973 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ у Мінску. У 1973—1977 гадах працаваў намеснікам рэдактара, рэдактарам аддзела часопіса «Вожык», у 1978—1982 гадах — рэдактарам аддзела часопіса «Родная прырода»[1].

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У рэспубліканскім друку выступіў у 1946 годзе. Першы верш апублікаваў у 1949 годзе (брэсцкая абласная газета «Заря»). Асноўныя тэмы творчасці: чалавек і прырода, каханне, зямля, дзе нарадзіўся[2]. Аўтар вершаваных казак «Казка зялёнай дубровы» (1960), «Перапёлачка» (1979), кніг прозы «Ты пайшла ў сонца» (1973), «Мудрая цялушка» (1976), «Там, дзе жыве Юлька» (1978), «Жаваранак над полем» (1985), «Зямля бацькоў нашых» (1988), «Пад высокім сонцам» (1988), «Дарогамі надзеі і трывог» (1989).

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 годзе за кнігу «Зямля бацькоў нашых» Яраслаў Пархута атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры[2].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Зямля бацькоў нашых» / Яраслаў Пархута. — Мн.: Полымя, 1988.
  • «Дарогамі надзеі і трывог»: (палес. дзённік) / Яраслаў Пархута. — Мн.: Ураджай, 1989.
  • «Крыніца ёсць у родным краі…»: кн. падарожжаў / Яраслаў Пархута. — Мн.: Полымя, 1992.
  • «Перапёлачка»: для дашк. і мал. шк. узросту / Яраслаў Пархута. — Мн.: Міласэрнасць-90, 1993.
  • «Жальба жытняга коласа»: кн. падарожжаў" / Яраслаў Пархута. — Мн.: Полымя, 1993.
  • «Сустрэча з іншапланецянкай»: навэлы / Яраслаў Пархута. — Мн.: Маст. літ., 1994.
  • «Казкі дзеда Яраслава»: для мал. і сярэд. шк. узросту / Яраслаў Пархута. — Мн.: Полымя, 1995.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/81246.html Электронная энцыклапедыя
  2. а б Пархута Яраслаў Сільвестравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  3. http://old.nlb.by/html/news2005/parhuta.html Архівавана 14 кастрычніка 2015. Сайт Нацыянальнай библіятэкі Беларусі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]