Яраслаў Пятровіч Мартынюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яраслаў Мартынюк
Поўнае імя Яраслаў Пятровіч Мартынюк
Нарадзіўся 20 лютага 1989(1989-02-20)[1] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 182 см
Вага 81 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Рух
Нумар 18
Маладзёжныя клубы
2002 Украіна Ніва-Світанак (Вінніца) 7 (2)
2002—2006 Украіна ВФК-Карпаты (Львоў) 73 (23)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2014 Украіна Карпаты (Львоў) 52 (0)
2006—2008   Украіна Карпаты-2 (Львоў) 14 (2)
2013   Украіна Арсенал (Кіеў) 11 (1)
2015 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 15 (1)
2016 Узбекістан Алмалык 12 (2)
2016—2019 Рэспубліка Кіпр Эрміс (Арадыпу) 88 (15)
2019— Украіна Рух (Львоў) 10 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Украіна Украіна (да 16) 2 (0)
2006 Украіна Украіна (да 17) 7 (0)
2006—2007 Украіна Украіна (да 18) 14 (0)
2007—2008 Украіна Украіна (да 19) 16 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 снежня 2017

Яраслаў Мартынюк (нар. 20 лютага 1989, Вінніца, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца львоўскага «Руха».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у родным горадзе Вінніца. Затым вучыўся ў львоўскім вучылішчы фізічнай культуры, дзе трэнерам быў Алег Родзін.

У чэмпіянаце Украіны дэбютаваў 19 лістапада 2006 года ў матчы «Чарнаморац»«Карпаты» (1:0), выйшаўшы на замену на 84 хвіліне. Да канца другой паловы сезона 2012/13 гуляў на правах арэнды за кіеўскі «Арсенал». Дэбютаваў у першым жа матчы вясновай часткі сезона ў гульні супраць днепрапятроўскага «Дняпра». У студзені 2015 года разарваў кантракт з «Карпатамі» і пакінуў каманду ў статусе свабоднага агента[2].

23 лютага 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. Сезон 2015 распачаў асноўным апорным паўабаронцам гарнякоў, але пазней страціў месца ў складзе, стаў толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона кантракт з паўабаронцам было вырашана не падаўжаць, і ў лістападзе 2015 года Мартынюк пакінуў «Шахцёр»[4].

У сакавіку 2016 года далучыўся да ўзбецкага «Алмалыка», а ў ліпені 2016 года стаў іграком кіпрскага «Эрміса», дзе выступаў на працягу трох гадоў. У ліпені 2019 года вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да першалігавага львоўскага «Руха».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2005—2008 гадах выступаў за юнацкія зборныя Украіны розных узростаў. У 2008 годзе выклікаўся таксама ў моладзевую зборную Украіны, але так і не з’явіўся на полі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]