Яраслаў Часлававіч Раманчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Яраслаў Раманчук)
Jump to navigation Jump to search
Яраслаў Чэслававіч Раманчук
Romanchuk y.jpg
Дата нараджэння: 10 студзеня 1966(1966-01-10) (53 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: СССР, Беларусь
Адукацыя:
Навуковая ступень: кандыдат эканамічных навук[d]
Веравызнанне: каталік
Партыя: Аб'яднаная грамадзянская партыя
Асноўныя ідэі: лібералізм
Род дзейнасці: беларускі палітык і Шаблон:Эканаміст
Узнагароды: Гран-пры міжнароднай прэміі імя сэра Энтані Фішэра за кнігу «У пошуках эканамічнага цуду. Урокі для Беларусі»
liberty-belarus.info

Ярасла́ў Чэсла́вавіч Раманчу́к (нарадзіўся 10 студзеня 1966 года, гарадскі пасёлак Сапоцкін, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь) — беларускі палітык і эканаміст, намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі (з красавіка 2000 г.)

Вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі на выбары 2010 года[1][2][3]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы пры Беларускім дзяржаўным універсітэце, кафедра эканамічных вучэнняў. Дысертацыя па тэме «Канцэптуальныя падыходы і парадыгмы сістэмных эканамічных рэформ у трансфармацыйным грамадстве. Параўнальны аналіз».

Працаваў выкладчыкам, журналістам, дырэктарам прадпрыемства, аналітыкам (жнівень 1990 г. - кастрычнік 1997).

Галоўны спецыяліст Камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га склікання.

Эканамічны аглядальнік, затым намеснік галоўнага рэдактара, выканаўчы дырэктар штотыднёвіка «Белорусская газета» (студзень 1997 - май 2002).

Кіраўнік «Навукова-даследчага цэнтра Мізеса» аналітычнага цэнтра «Стратэгія» (з лютага 2002 г.)

Эканамічная і палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Звыш 900 публікацый на эканамічную тэму ў розных друкаваных выданнях.

Чалец «Міжнароднага таварыства індывідуальных вольнасцяў», лаўрэат штогадовай узнагароды Вольнасці ISIL 2003 года, Лаўрэат прэмій Atlas Economic Research Foundation (20062007 гады), лаўрэат прэміі імя сэра Энтані Фішэра ў 2006 і 2007 годзе за кнігі «Беларусь: дорога в будущее» і «Бизнес Беларуси: в круге первом». Першы беларус - удзельнік міжнароднай асацыяцыі Mont Pelerin Society.

Самы вядомы прадстаўнік і папулярызатар аўстрыйскай школы эканомікі ў Беларусі. Эксперт па праблемах сістэмных сацыяльна-эканамічных трансфармацый. Эксперт па праблемах еўрапейскай інтэграцыі і супрацоўніцтва краін на постсацыялістычнай прасторы. Аўтар канцэпцыі інтэграцыі Беларусі ў ЕС, а таксама партнёрства Беларусі і Расіі.

З красавіка 2000 года – намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Абавязкі: міжнародныя адносіны, выпрацоўка эканамічных праграм і законапраектаў, а таксама стратэгіі развіцця краіны. Аўтар альтэрнатыўнага законапраекта аб бюджэце, падатковай сістэмы, канцэпцыі пенсійнай, адміністрацыйнай рэформы, альтэрнатыўнага законапраекта аб прыватызацыі, ваеннай рэформе, а таксама рэформе сістэмы аховы здароўя.

Высунуты кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі на выбары 2010 года.

Валодае свабодна беларускай, рускай і польскай мовамі, дадаткова — англійскай і французскай.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Выбор экономического будущего» (1999 г.)
  • «Беларусь - типичный пример неоплановой экономики» (2004)
  • «Беларусь: дорога в будущее. Книга для парламента» (ліпень 2005 г.)
  • «Бизнес Беларуси. В круге первом» (2006).
  • «Либерализм. Идеология счастливого человека» (2007).
  • «Экономическая конституция Республики Беларусь» (2007)
  • «В поисках экономического чуда» (2008)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]