Яраслаў Міхайлавіч Яроцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яраслаў Яроцкі)
Футбол
Яраслаў Яроцкі
Поўнае імя Яраслаў Міхайлавіч Яроцкі
Нарадзіўся 28 сакавіка 1996(1996-03-28)[1][2][…] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 173 см
Вага 75 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Слуцк
Нумар 23
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 43 (3)
2016—2017   Беларусь Нёман (Гродна) 19 (2)
2018   Беларусь Смалявічы 8 (0)
2019—2021 Беларусь Мінск 69 (4)
2022 Беларусь Віцебск 6 (1)
2022— Беларусь Слуцк 35 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (0)
2013—2014 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (2)
2014—2017 Беларусь Беларусь (да 21) 27 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лістапада 2017

Яраслаў Яроцкі (нар. 28 сакавіка 1996, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, у юнацкім узросце апынуўся ў складзе мінскага «Дынама». У сезоне 2012 выступаў за дубль дынамаўцаў, згуляў у 26 матчах. У сезоне 2013 стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе. Дэбют у Вышэйшай лізе адбыўся 15 верасня 2013 года ў матчы з «Гомелем» (3:1), калі Яраслаў выйшаў на замену ў канцы матча. У другім сваім матчы за аснову, 26 кастрычніка таго ж года зноў супраць «Гомеля», таксама выйшаў у канцы матча і адзначыўся голам, усталяваўшы тым самым канчатковы лік 4:1.

У сезоне 2014 пераважна гуляў за дубль. Чатыры разы з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе дынамаўцаў у Вышэйшай лізе, акрамя таго, двойчы выхадзіў на замену ў матчах групавога этапу Лігі Еўропы.

У сезоне 2015 ужо часцей стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, некалькі разоў выхадзіў на поле ў стартавым складзе. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў гродзенскі «Нёман»[4], дзе стаў часцей з’яўляцца ў аснове. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў «Дынама»[5], але ў студзені 2017 года зноў далучыўся да «Нёмана»[6]. У ліпені 2017 года быў адазваны з арэнды ў асноўную каманду дынамаўцаў[7]. У другой палове сезона 2017 у складзе «Дынама» пераважна выхадзіў на замену.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з дынамаўцамі, адправіўся з камандай на першы турэцкі збор, але на другі не трапіў і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы»[8]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, аднак з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. Па заканчэнні сезона пакінуў «Смалявічы».

Са студзеня 2019 года трэніраваўся з «Мінскам» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[9]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, часам выхадзіў на замену. У студзені 2022 года стаў іграком «Віцебска»[10], аднак не здолеў замацавацца ў аснове. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[11] і неўзабаве перайшоў у «Слуцк»[12]. У снежні 2022 года слуцкі клуб[13], аднак у студзені 2023 года вярнуўся і падпісаў новы кантракт са «Слуцкам»[14]. У снежні 2023 года падоўжыў пагадненне з клубам[15].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 14 лістапада 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Літвы. У студзені 2015 года ў складзе моладзевай зборнай выступаў на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дзе двумя галамі дапамог беларускай зборнай здабыць бронзавыя медалі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Дынама Беларусь 26 0
2013 Д1 Дынама Беларусь 3 1
2014 Д1 Дынама Беларусь 4 0
2015 Д1 Дынама Беларусь 14 1
2016 (1) Д1 Дынама Беларусь 12 1
2016 (2) Д1 Нёман Беларусь 11 1
2017 (1) Д1 Нёман Беларусь 8 1
2017 (2) Д1 Дынама Беларусь 10 0
2018 Д1 Смалявічы Беларусь 8 0
2019 Д1 Мінск Беларусь 23 1
2020 Д1 Мінск Беларусь 23 2
2021 Д1 Мінск Беларусь 23 1
2022 (1) Д1 Віцебск Беларусь 6 1
2022 (2) Д1 Слуцк Беларусь 15 0
2023 Д1 Слуцк Беларусь 20 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Yaroslav Yarotskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Yaroslav Yarotsky // FBref.com
  3. http://sfc-slutsk.by/person/411
  4. Ярослав Яроцкий вторую часть сезона проведет в аренде в "Немане" (руск.). football.by (22 ліпеня 2016). Праверана 9 снежня 2023.
  5. У 19 игроков "Немана" истекли контракты (руск.). football.by (1 снежня 2016). Праверана 9 снежня 2023.
  6. Ярослав Яроцкий проведет очередной сезон в аренде в "Немане" (руск.). football.by (23 студзеня 2017). Праверана 9 снежня 2023.
  7. Минское "Динамо" отозвало Яроцкого из аренды в "Немане" (руск.). football.by (17 ліпеня 2017). Праверана 9 снежня 2023.
  8. "Смолевичи" арендовали у минского "Динамо" Яроцкого (руск.). football.by (28 лютага 2018). Праверана 9 снежня 2023.
  9. "Минск" подписал Ярослава Яроцкого (руск.). football.by (26 лютага 2019). Праверана 9 снежня 2023.
  10. Ярослав Яроцкий стал игроком "Витебска" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022.
  11. "Витебск" объявил о расставании с Яроцким (руск.). football.by (9 ліпеня 2022). Праверана 9 снежня 2023.
  12. Яроцкий продолжит карьеру в "Слуцке" (руск.). football.by (16 ліпеня 2022). Праверана 9 снежня 2023.
  13. "Слуцк" расстался с Яроцким (руск.). football.by (4 снежня 2022). Праверана 9 снежня 2023.
  14. Яроцкий остался в "Слуцке" (руск.). football.by (10 студзеня 2023). Праверана 9 снежня 2023.
  15. "Слуцк" пролонгировал соглашения с двумя игроками, в том числе, с лучшим бомбардиром (руск.). football.by (9 снежня 2023). Праверана 9 снежня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]