Яраш Малішэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Яраш Малішэўскі
MalishewskiJarash3.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

4 жніўня 1973(1973-08-04) (44 гады)

Месца нараджэння

Мінск, БССР, СССР

Прафесіі

Музыка, гісторык, літаратар

Інструменты

Гітара, дуда, ліра, пэркусія, дудкі, жалейкі, акарыны, пішчыкі, чароткі, варган, мандаліна і іншыя.

Жанры

Фолк, рок

Супрацоўніцтва

«P.L.A.N.», «Garadzkija», «Аляксандра і Канстанцін», «Krona», «Madera Hard Blues» і інш..

Я́раш Малішэ́ўскі (4 жніўня 1973, Мінск) — беларускі музыка, гісторык, літаратар, калекцыянер[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 жніўня 1973 года ў Мінску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў намеснікам дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіву навукова-тэхнічнай дакументацыі, навуковым рэдактарам выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя», супрацоўнікам Беларускага навукова-адукацыйнага цэнтра імя Францішка Скарыны[2].

Аўтар першага ў краіне сістэматызаванага выдання для дзяцей пра народныя музычныя інструменты «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў»[1] (у суаўтарстве з Аксанай Спрынчан). На думку літаратурнага крытыка Людмілы Рублеўскай кніга стала адной з лепшых кніг 2010 года[3].

Музычная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выступае як бард, фолк-выканаўца. У сваіх выступах і запісах выкарыстоўвае інструменты: гітара, дуда, лера, перкусія, дудкі, жалейкі, акарыны, пішчыкі, чароткі, арган, мандаліна і іншыя.

Удзельнік гурту «Paparać» (раней — «Pete-Paff»). Супрацоўнічае як аўтар і выканаўца з гуртамі «N.R.M.», «P.L.A.N.», «Garadzkija», «Аляксандра і Канстанцін», «Krona», «Madera Hard Blues» і інш.[2][1].

Сольная дзейнасць:

Гісторыка-даследчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджанне Я. Малішэўскага літ. прэміяй «Блакітны свін — 2016»

Як гісторык[4] друкаваўся ў часопісах «Беларуская мінуўшчына», «Прырода», «Маладосць», «Вясёлка», газетах «Наша Ніва», «Голас Радзімы», «Туризм и Отдых», зборніку «Вяртаньне»[2], і інш..

Аўтар гістарычнага даследавання пра жыццё Эміліі Плятэр[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць са шляхецкага роду Малішэўскіх. Жонка — беларуская паэтка Аксана Спрынчан, дачка — Альжбэта (Альжбэта–Браніслава Малішэўская–Спрынчан).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2016 — літаратурная прэмія «Блакітны свін»; за цікавыя праекты, праведзеныя цягам году, цудоўныя песні, папулярызацыю беларускай паэзіі, беларускай гісторыі і беларускай музыкі[6].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Я. Малішэўскі, А. Спрынчан Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў — Мн.: Мастацкая літаратура, 2010. — 102 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-02-1166-8.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Малішэўскі Яраш, Спрынчан Аксана. Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў. Prastora.by. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2015. Праверана 21 студзеня 2015.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Удзельнікі: Яраш Малішэўскі. Паэтычны тэатр Арт.С. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2015. Праверана 21 студзеня 2015.
  3. Людміла Рублеўская, літаратурны аглядальнік газеты «Беларусь сегодня». Найлепшыя кнігі 2010. Беларуская Палічка. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2015. Праверана 21 студзеня 2015.
  4. Гісторык Яраш Малішэўскі – пра кнігі пра бальшавіцкія рэпрэсіі. 21.by (31 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2015. Праверана 21 студзеня 2015.
  5. Дар’я Амяльковіч То ліцвінка Эмілія Плятэр. газета «Культура (1991)». Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2015. Праверана 21 студзеня 2015.
  6. Алег Грушэцкі «Блакітны Сьвін» і сто пластыкавых кубкаў знайшлі гаспадароў. Новы Час (18 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2016. Праверана 24 красавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]