Яраш Ян Мацкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яраш Ян Мацкевіч
Побуг
Побуг
стражнік менскі[d]
з 7 жніўня 1699
падчашы менскі[d]
з 1712
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]

Нараджэнне 13 снежня 1672(1672-12-13)
Смерць не пазней за 1 лютага 1733
Род Мацкевічы[d]
Бацька Крыштаф Мацкевіч[d]
Маці Тэафілія з Цадроўскіх[d]
Жонка Кацярына са Шрэтэраў[d]
Веравызнанне кальвінізм
Член у

Яраш Ян Мацкевіч (польск.: Jarosz Jan Mackiewicz; 13 снежня 1672 — да 1 лютага 1733) — дзеяч кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Са шляхецкага роду Мацкевічаў герба «Побуг»[1][заўв 1]. Сын Крыштафа Мацкевіча, мечніка смаленскага і стражніка новагародскага, і Тэафіліі з Цадроўскіх, дачкі падчашага новагародскага. Меў братоў Крыштафа, Грыгорыя і Аляксандра, з якімі падзяліў бацькаву спадчыну ў 1741 годзе[2].

У 1697 годзе ўдзельнічаў у элекцыі караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III. З 1698 года паручнік харугвы паспалітага рушэння Менскага ваяводства, удзельнічаў у баявых дзеяннях шляхты ВКЛ супраць Сапегаў[1]. Быў вайсковым паслом да караля ў 1699 годзе, да шведаў у 1703, на Вялікую раду ў 1704, да гетмана вялікага ВКЛ кн. Міхаіла Вішнявецкага ў 1706, на з’езд новагародскі ў 1707, да гетмана вялікага літоўскага Агінскага, на сенатарскую раду ў 1707, да цара Пятра I у 1709, да кароннага гетмана Ссняўскага. да прымаса Шэмбека, на сойм Варшаўскі ў 1712, да князя Вейнсэфэлса і да гетмана польнага літоўскага Ленгофа ў 1715, да расійскіх генералаў Лівена і Шліпенбаха (1736)[2].

Менскі стражнік з 1700 года, падчашы з 1712 года; дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1700, 1708 і 1717 гадах. Кіраваў часткай «Нойбургскіх маёнткаў», з 1713 года адміністратар маёнтка Невель. У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў Мацкевіч заставаўся праціўнікам Сапегаў, у ранзе ротмістра камандаваў харугвай паспалітага рушэння Менскага ваяводства ў барацьбе супраць прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага. У 1710 годзе абраны паслом на Варшаўскую вальную раду Сандамірскай канфедэрацыі, што мела значэння сойма[1].

З 1717 года генеральны актар кальвінскіх збораў ВКЛ, прыняў энергічныя крокі супраць наступлення каталіцтва на пазіцыі пратэстанства. Адзін з арганізатараў генеральнага сінода 1719 года ў Гданьску, які аднавіў згоду паміж кальвіністамі і лютэранамі Рэчы Паспалітай, 19.6.1719 падпісаў у Кейданах акт аб злучэнні абодвух пратэстанцкіх канфесій. Удзельнічаў у генеральным з’ездзе дысідэнтаў у Гданьску[1].

Валодаў маёнткам Душчыцы каля Радашковіч у Менскім ваяводстве[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Кацярынай са Шрэтэраў, дачкой кашталяна інфлянцкага Яна Шрэтэра, меў сына Грыгорыя. Апошні, стараста калачэўскі, узяў шлюб з Даротай са Сестранцэвічаў, дачкой стражніка старадубскага, меў сына Грыгорыя, надворнага саветніка, што атрымаў вывад у Магілёўскім намесніцтве і ажаніўся з Марыянай Воўк-Ланеўскай, дачкой старосты жамброўскага[2].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Паводле С. А. Рыбчонака герб «Ястрабец»

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д Яраш Ян Мацкевіч на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  2. а б в 114. Мацкевічы гербу «Ястрабец» // Малы гербоўнік Наваградзкай шляхты / Склад. С.А. Рыбчонак; маст. А. Леўчык:. — Мінск: БелНДІДАС, 1997. — 161 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]