Ярлы Ладэ
Выгляд
Ярлы Ладэ (нарв.: Lade), або Хладзіра (стар.-сканд.: Hlaðir) — у IX—XI стст. уплывовая дынастыя нарвежскіх кіраўнікоў вобласці Ладэ, размешчанай ва ўсходняй частцы Тронхейма на мяжы з Тронхеймс-фіёрдам.
- Хокан сын Гр'ётгарда (стар.-сканд.: Hákon Grjótgarðsson) — саюзнік Харальда Цудоўнавалосага ў справе аб'яднання Нарвегіі;
- Сігурд, сын Хокана (стар.-сканд.: Sigurðr Hákonarson) — сябар і саветнік Хокана Добрага;
- Хокан II Магутны (стар.-сканд.: Hákon Sigurðarson) — 961—995 ярл Ладэ, 971—995 фактычны кіраўнік Нарвегіі;
- Эйрык, сын Хокана Магутнага (стар.-сканд.: Eiríkr Hákonarson) — кіраўнік асноўнай часткі Нарвегіі пад кіраўніцтвам Свейна Вілабародага;
- Свейн, сын Хокана Магутнага (стар.-сканд.: Sveinn Hákonarson) — кіраўнік часткі Нарвегіі пад кіраўніцтвам Олафа Шатконунга;
- Хокан Эйрыксан (стар.-сканд.: Hákon Eiríksson) — кіраўнік Нарвегіі пад кіраўніцтвам Кнуда Вялікага.