Перайсці да зместу

Вусценскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Яромкавіцкі сельсавет)
Вусценскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Аршанскі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Вусце
Дата ўтварэння 2 лютага 1982
Насельніцтва (2019) 1 408
Вусценскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 2

Ву́сценскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вусце.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Яромкавіцкі (Ермаковіцкі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Яромкавічы (Ермаковічы). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Вусце. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарчылава. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліпкі, сельсавет перайменаваны ў Ліпкаўскі сельсавет[1]. У 1972 годзе ў склад Першамайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зямцы, Ленькавічы і Наваселле), наўзамен у склад сельсавета з Першамайскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Барань, Навасёлкі, Татарск, Целянцеева і Чэрвіна)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ліпкаўскага сельсавета 22 населеныя пункты[3]. 23 кастрычніка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вусце[4]. 15 мая 1981 года ў склад Веравайшанскага сельсавета перададзена вёска Татарск[5]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Вусценскі[6]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Першамайскага сельсавета (6 сельскіх населеных пунктаў у межах былога калгаса «Першае мая»: Белева, Бранцава, Клюшнікава, Ленькавічы, Наваселле і Хімінічы)[7]. 15 снежня 2016 года скасавана станцыя Чэрвіна[8].

Па стане на 2019 год у склад сельсавета ўваходзілі аграгарадок Вусце, а таксама 20 вёсак: Барань, Белева, Бараўцы, Бранцава, Вязавая, Яромкавічы, Клюшнікава, Красны Бераг, Ленькавічы, Ліпкі, Малінаўка, Марозаўка, Навасёлкі, Наваселле, Селішча, Сасноўка, Чэрвіна, Тарчылава, Целянцеева і Хімінічы[9].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1921 чалавек[10], з іх 93,8 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[11]. Паводле перапісу 2019 года — 1408 чалавек[9].

ГодКолькасць
1999 2 106
2009 1 921
2019 1 408
ГодКолькасць
2020 1 407 [12]
2021 1 379 [12]
2022 1 343 [12]
ГодКолькасць
2023 1 322 [12]
2024 1 315 [12]
2025 1 284 [12]
ГодКолькасць
2026 1 267 [12]

Зноскі

  1. ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 53. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 кастрычніка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  5. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
  6. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  7. ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  8. ↑ Решение Оршанского районного Совета депутатов от 15 декабря 2016 г. № 187 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Оршанского района
  9. 1 2 Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  10. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  12. 1 2 3 4 5 6 7 Численность сельского населения в разрезе сельсоветов — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.