Яромінскі сельсавет
| Яромінскі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Гомельскі раён |
| Уключае | 4 населеныя пункты |
| Адміністрацыйны цэнтр | Яроміна |
| Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
| Насельніцтва |
|
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | +375 232 |
| Код аўтам. нумароў | 3 |
| Афіцыйны сайт | |
Яро́мінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Яроміна.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[2]. 17 чэрвеня 2008 года скасаваны пасёлак Бардзіна (далучаны да вёскі Яроміна)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 6934 чалавекі[4], з іх 92,0 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 6837 чалавек[6].
Зноскі
- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 79. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского районного Совета депутатов от 17 июня 2008 г. № 87 Об изменении границ и упразднении сельских населенных пунктов
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.